Уаскаран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уаскаран
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня6 768 м
Адносная вышыня2 776 м
Размяшчэнне
9°07′00″ пд. ш. 77°36′00″ з. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаЦэнтральныя Анды 
Уаскаран (Перу)
Уаскаран
Уаскаран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уаскаран — гара ў горнай сістэме Цэнтральных Андаў. Вышыня 6768 м. Cамая высокая кропка Перу і чацвёртая па вышыні гара Паўднёвай Амерыкі. Уаскаран размешчаны ў аднайменным нацыянальным парку і з’яўляецца часткай масіва Кардыльера-Бланка. Акрамя асноўнага піка Уаскаран-Сур каля гары ёсць яшчэ два — Чапікалькі і Уаскаран-Нортэ. Першае ўзыходжанне ажыццявіла ў 1932 годзе група нямецкіх і аўстрыйскіх альпіністаў. На пік Уаскаран-Нортэ першай забралася амерыканка Эні Сміт-Пек ў 1908 годзе.

31 мая 1970 года на паўночным схіле сышоў буйны апоўзень, пахаваўшы пад сабой чэхаславацкую альпінісцкую групу і горад Юнгай.