Уладзімір Мікалаевіч Тутурын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мікалаевіч Тутурын
Дата нараджэння 1869
Дата смерці не раней за 1913
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Уладзімір Мікалаевіч Тутурын (1869 — ?) — беларускі ўрач, спецыяліст па ўнутраных і нервных хваробах. Доктар медыцыны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1869 годзе. Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт[2].

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Жыў і працаваў у Віцебску.

На службе па медыцынскай часці з 29 сакавіка 1894 года[3].

У 1905 годзе надворны саветнік У. Тутурын прызначаны памочнікам губернскага ўрачэбнага інспектара ўрачэбнага аддзялення Віцебскай губерні[2]. З 24 кастрычніка 1908 года калежскі саветнік У. Тутурын заняў пасаду віцебскага губернскага ўрачэбнага інспектара[3] і займаў яе прынамсі да 1914 года[4].

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе ўваходзіў у склад членаў Віцебскай археаграфічнай камісіі[5]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История медицины Беларуси в биографиях ее врачей : XVII-1 пол. XX вв. : биобиблиографический справочник от А до Я : 2000 биографий врачей / Кульпанович О. А. ― Минск, 2011.