Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Пуцыла)
Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла
Дзейнасць суддзя
Месца працы
Узнагароды

Уладзімір Рыгоравіч Пуцыла — беларускі суддзя і адвакат. Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе вызвалены ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Магілёва  (бел. (тар.)) і прызначаны суддзёй Магілёўскага абласнога суда[2].

У 2004 годзе працаваў намеснікам старшыні Магілёўскага абласнога суда[1].

18 лютага 2005 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[3].

З 26 лютага 2008 года па 5 чэрвеня 2013 года працаваў суддзёй, потым і старшынёй Мінскага гарадскога суда[4][5].

5 чэрвеня 2013 года прызначаны суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[5], 21 красавіка 2016 года вызвалены ад пасады па ўласным жаданні[6].

Працуе адвакатам у адвакацкім бюро «Петрашэвіч і партнёры», спецыялізуецца на адміністрацыйным, грамадзянскім, крымінальным і гаспадарчым праве[7].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае сына Алега, які працуе адвакатам[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

27 лютага 2012 года Пуцыла як старшыня Мінскага гарадскога суда, які адхіліў апеляцыі палітвязняў Паўла Севярынца і Аляксандра Атрошчанкава, быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[9][10][11].

Зноскі

  1. а б [Указ Президента Республики Беларусь от 27 августа 2004 года № 418 «О присвоении судьям судов Республики Беларусь квалификационных классов»]
  2. Сборник указов Президента Республики Беларусь. 1996
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 18 февраля 2005 года № 89 «О назначении В. Г. Пуцило судьей Верховного Суда Республики Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 26 февраля 2008 года № 124 «О председателе Минского городского суда» Архівавана 7 верасня 2021.
  5. а б Указ Президента Республики Беларусь от 5 июня 2013 года № 259 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь и об изменении состава президиумов некоторых судов»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 21 апреля 2016 года № 153 «О назначении и освобождении судей» Архівавана 20 сакавіка 2021.
  7. ПУЦИЛО ВЛАДИМР ГРИГОРЬЕВИЧ
  8. ПУЦИЛО ОЛЕГ ВЛАДИМИРОВИЧ
  9. Хто і за што трапіў у «чорны спіс»?
  10. «Чорны сьпіс» Эўразьвязу
  11. Council implementing regulation (EU) No 170/2012 of 28 February 2012 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus