Уладзімір Рыгоравіч Шчасны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Шчасны
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб'яднаным Каралеўстве Вялікае Брытаніі і Паўночнай Ірландыі
16.02.1995 — 10.03.2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын
Папярэднік Уладзімір Сянько
Пераемнік Валерый Садоха
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ірландыя
16.02.1995 — 10.03.2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Уладзімір Сянько

Нараджэнне 25 лістапада 1948(1948-11-25)
Смерць 15 лістапада 2020(2020-11-15) (71 год)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020, Мінск; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 лістапада 1948 года.

Скончыў Смаргонскую СШ № 2, Мінскі педінстытут замежных моў (1972). У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім педінстытуце замежных моў. Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза (1978). У 1978—1982 гадах — супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.

Памёр 15 лістапада 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў в. Кеўлы Смаргонскага раёна.

Дыпламатычная служба[правіць | правіць зыходнік]

У 1992—1993 гадах — член Калегіі МЗС Беларусі[1][2]. З 1993 года — павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[3][4]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У галіне мастацкага перакладу працаваў з 1977 года. Перакладаў на беларускую з англійскай і урду. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.

У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.

Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Якуба Коласа.

Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 1992 г. № 124 «О коллегии Министерства иностранных дел» Архівавана 7 чэрвеня 2012. (руск.)
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 7 сентября 1993 г. № 602 «Об утверждении С. С. Огурцова членом коллегии Министерства иностранных дел и освобождении от этих обязанностей В. Г. Счастного» Архівавана 2 чэрвеня 2012. (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 16 февраля 1995 г. № 67 «Аб назначэнні У. Р. Шчаснага Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву і прысваенні яму дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла» Архівавана 28 мая 2012.
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 10 марта 2000 г. № 122 «Аб вызваленні У. Р. Шчаснага ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтву»(недаступная спасылка)
  5. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 ноября 1998 г. № 1767 «О награждении В. Г. Счастного Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кто есть кто в Республике Беларусь. — Мн., 1999.
  • Пастернак Т. Из Беларуси в парижский «Улей» // Народнае слова. — 2010. — 10 июня.
  • Шчасны Уладзімір Рыгоравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.