Унеча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Унеча
руск.: Унеча
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1887
Плошча
  • 15 км²
Вышыня цэнтра
180 м
Насельніцтва
  • 23 550 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
48351
Паштовыя індэксы
243300
Аўтамабільны код
32
Унеча на карце Расіі ±
Унеча (Расія)
Унеча
Унеча (Бранская вобласць)
Унеча

Унеча — горад у Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Унецкага раёна. Насельніцтва 28,3 тыс. чалавек (2005).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны ў вярхоўях ракі Унеча (басейн Дняпра), за 140 км на паўднёвы захад ад Бранска. Чыгуначны вузел.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны як пасёлак пры аднайменнай чыгуначнай станцыі Палескай чыгункі на лініі Гомель — Бранск (рух з 1887 года) у Расійскай імперыі. У 1900 адкрыты рух па вузкакалейнай лініі Унеча — Старадуб (у 1927 перашыта на шырокую каляіну).

У лістападзе 1917 года ўсталявана савецкая ўлада. У красавіку 1918 года занята аўстра-германскімі войскамі. У раёне Унечы дыслакаваўся Ленінскі полк, які ахоўваў дэмаркацыйную лінію. У верасні 1918 года ва Унечы М. Шчорс фарміраваў 1-ы Украінскі савецкі полк імя І. Богуна. Быў адкрыты рух па чыгуначнай лініі Унеча — Камунары.

Валасны цэнтр Клінцаўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (1924—1926), затым Бранскай губерні (1926—1929). З 1927 года рабочы пасёлак.

Пасля правядзення ў 1929 годзе лініі Харкаў — Орша, Унеча становіцца значным чыгуначным вузлом. Раённы цэнтр Бранскай акругі Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944). З 1940 года горад.

Акупіравана германскімі войскамі 17 жніўня 1941 года. Занята савецкімі войскамі 23 верасня 1943 падчас Бранскай наступальнай аперацыі. З 1944 года раённы цэнтр Бранскай вобласці.

З верасня 1943 года да сакавіка 1944 года ў горадзе знаходзілася кіраўніцтва Беларускай чыгункі. З 1936 па 1951 гады станцыя Унеча знаходзілася ў падначаленні Беларускай чыгункі, тут змяшчалася кіраўніцтва ўнецкага аддзялення руху Беларускай чыгункі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]