Універсальная дзесятковая класіфікацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Універса́льная дзесятко́вая класіфіка́цыя, скарочана УДК (англ.: Universal Decimal Classification, UDC) — сістэма класіфікацыі інфармацыі, шырока ўжываецца ў свеце для сістэматызацыі твораў навукі, літаратуры і мастацтва, перыядычнага друку, розных відаў дакументаў і арганізацыі картатэк. Цэнтральнай часткай УДК з’яўляюцца асноўныя табліцы, якія ахопліваюць усю сукупнасць ведаў і пабудаваныя паводле іерархічнага прынцыпу дзялення ад агульнага да прыватнага з выкарыстаннем лічбавага дзесятковага кода.

УДК арганізавана як цэласная сістэма, дзе ўсе галіны ведаў звязаны паміж сабой, і прызначана для апісання і індэксавання зместу інфармацыйных рэсурсаў незалежна ад носьбіта, формы, фармату і мовы[1][2][3][4]. УДК уяўляе сабой аналітыка-сінтэтычную і фасетную сістэму класіфікацыі з падрабязным слоўнікам і сінтаксісам, што забяспечвае моцную індэксацыю інфармацыі і значна спрашчае пошук інфармацыі пры вялікіх яе аб’ёмах[5][6]. З 1 студзеня 1992 года УДК належыць і знаходзіцца пад кіраўніцтвам Кансорцыума УДК, некамерцыйнай міжнароднай асацыяцыі выдаўцоў са штаб-кватэрай у Гаазе (Нідэрланды)[7].

Асноўныя табліцы УДК[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя класы асноўных табліц Універсальнай дзесятковай класіфікацыі. Беларускія назвы класаў прыведзены паводле выдання «Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў» (Мінск, 2016). У табліцы часта ўносяцца змены. Магчымы неадпаведнасці.

0 Навука і веды ў цэлым. Арганізацыя. Інфарматыка. Інфармацыя. Дакументацыя. Бібліятэчная справа. Установы. Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

 00          Пралегомены. Асноўныя пытанні ведаў і культуры. Прапедэўтыка
 001         Навука і веды ў цэлым. Арганізацыя інтэлектуальнай працы
 002         Дакументацыя. Кнігі. Творы. Аўтарства
 003         Сістэмы пісьменства
 004         Камп’ютарныя навукі і тэхналогіі. Вылічальная тэхніка. Апрацоўка даных
 005         Кіраванне. Менеджмент
 006         Стандартызацыя прадукцыі, працэсаў, мер, вагі і часу
 007         Дзейнасць і арганізацыя. Агульная тэорыя сувязі і кіравання (кібернетыка). Чалавечая інжынерыя
 008         Цывілізацыя. Культура. Прагрэс
 01          Бібліяграфія і бібліяграфіі. Каталогі
 011/016     Бібліяграфіі
 02          Бібліятэчная справа. Бібліятэказнаўства
 030         Даведачныя выданні агульнага характару
 050         Серыяльныя выданні і выданні з працягам. Перыядычныя выданні
 06          Арганізацыі агульнага характару
 070         Газеты. Прэса. Журналістыка
 08          Выданні змяшанага зместу. Зборнікі
 09          Рукапісы. Рэдкія і адметныя кнігі

1 Філасофія. Псіхалогія[правіць | правіць зыходнік]

 101         Прырода і роля філасофіі
 11          Метафізіка
 122/129     Асобныя праблемы метафізікі
 13          Філасофія розуму і духу. Метафізіка духоўнага жыцця
 14          Філасофскія сістэмы і пункты гледжання
 159.9       Псіхалогія
 16          Логіка. Эпістэмалогія. Тэорыя ведаў. Метадалогія логікі
 17          Філасофія маралі. Этыка. Практычная філасофія

2 Рэлігія. Тэалогія[правіць | правіць зыходнік]

 2-1/-9      Спецыяльныя вызначальнікі для рэлігіі
 2-1         Тэорыя і філасофія рэлігіі. Прырода рэлігіі. Феномен рэлігіі
 2-2         Доказы рэлігіі
 2-3         Асобы ў рэлігіі
 2-4         Рэлігійная дзейнасць. Рэлігійная практыка
 2-5         Богаслужэнне ў шырокім сэнсе. Культ. Абрады і цырымоніі
 2-6         Рэлігійныя працэсы
 2-7         Рэлігійная арганізацыя і кіраванне
 2-8         Характарыстыкі рэлігій адносна розных уласцівасцей
 2-9         Гісторыя веры, рэлігіі, дэнамінацыі або царквы
 21/29       Рэлігійныя сістэмы. Рэлігіі і вераванні
 21          Дагістарычныя рэлігіі. Рэлігіі старажытных грамадстваў
 22          Рэлігіі Далёкага Усходу
 23          Рэлігіі індыйскага субкантынента. Індуісцкая рэлігія ў шырокім сэнсе
 24          Будызм
 25          Рэлігіі антычнасці. Другарадныя культы і рэлігіі
 26          Іўдаізм (юдаізм)
 27          Хрысціянства
 28          Іслам
 29          Сучасныя духоўныя плыні

3 Грамадскія навукі[правіць | правіць зыходнік]

 3.07/.08    Спецыяльны дадатковы падраздзел для сацыяльных навук у цэлым
 3.07        Адміністрацыйны парадак. Органы ўлады. Дэпартаменты
 3.08        Персанал органаў улады. Службоўцы
 30          Тэорыя, метадалогія і метады ў сацыяльных навуках у цэлым. Сацыяграфія
 303         Метады ў сацыяльных навуках
 304         Сацыяльныя пытанні. Сацыяльная практыка. Культурнае жыццё. Лад жыцця
 305         Гендарныя даследаванні
 308         Сацыяграфія. Апісальнае вывучэнне грамадскага жыцця (колькаснае і якаснае)
 31          Дэмаграфія. Сацыялогія. Статыстыка
 32          Палітыка
 321         Формы палітычнай арганізацыі. Дзяржава як палітычная ўлада
 322         Адносіны паміж царквой і дзяржавай. Рэлігійная палітыка. Царкоўная палітыка.
 323         Унутраная палітыка
 324         Выбары. Плебісцыты. Рэферэндумы. Выбарчыя кампаніі. Правапарушэнні на выбарах. Вынікі выбараў
 325         Засваенне тэрыторый. Каланізацыя. Каланіялізм
 326         Рабства. Недобраахвотная, нявольная праца
 327         Міжнародныя адносіны. Сусветная, глабальная палітыка. Міжнародныя справы. Знешняя палітыка
 328         Парламенты. Народнае прадстаўніцтва. Урады
 329         Палітычныя партыі і рухі
 33          Эканоміка. Эканамічная навука
 330         Эканоміка ў цэлым
 331         Праца. Занятасць. Эканоміка працы. Арганізацыя працы
 332         Рэгіянальная эканоміка. Тэрытарыяльная эканоміка. Эканоміка землекарыстання. Жыллёвая эканоміка
 334         Формы арганізацыі і супрацоўніцтва ў эканоміцы
 336         Фінансы
 338         Эканамічнае становішча. Эканамічная палітыка. Кіраванне і планаванне ў эканоміцы. Вытворчасць. Паслугі. Кошты
 339         Гандаль. Камерцыя. Міжнародныя эканамічныя адносіны. Сусветная эканоміка
 34          Права. Юрыспрудэнцыя
 340         Права ў цэлым. Прававыя метады і дадатковыя навукі
 341         Міжнароднае права
 342         Дзяржаўнае права. Канстытуцыйнае права. Адміністрацыйнае права
 343         Крымінальнае права. Крымінальныя злачынствы
 344         Асаблівыя віды крымінальнага права. Ваеннае крымінальнае права. Марское крымінальнае права. Ваенна-паветранае крымінальнае права
 346         Гаспадарчае права. Прававыя асновы дзяржаўнага рэгулявання эканомікі
 347         Грамадзянскае права
 348         Царкоўнае права. Кананічнае права. Рэлігійнае права
 349         Асаблівыя галіны права. Розныя юрыдычныя пытанні
 35          Дзяржаўнае кіраванне. Урад. Ваенныя справы
 351         Аб’екты і задачы дзяржаўнага кіравання
 352         Ніжэйшыя ўзроўні адміністрацыі. Органы мясцовага кіравання. Гарадское кіраванне. Мясцовыя органы ўлады
 353         Сярэднія ўзроўні адміністрацыі. Рэгіянальны, правінцыйны ўрад. Рэгіянальныя органы ўлады
 354         Вышэйшы ўзровень органаў кіравання. Цэнтральны, агульнадзяржаўны, нацыянальны ўрад
 355         Ваенныя справы ў цэлым
 356         Вайсковая служба ў цэлым. Пяхота. Інфантэрыя
 357         Кавалерыя. Матарызаваныя войскі. Ваенна-транспартныя часткі
 358         Артылерыя. Інжынерныя (сапёрныя) войскі. Авіяцыя. Розныя тэхнічныя службы і іх прызначэнне
 359         Ваенна-марскія сілы. Ваенна-марскі флот: асабовы склад і арганізацыйная структура
 36          Забеспячэнне духоўных і матэрыяльных жыццёвых патрэб
 364         Сацыяльнае забеспячэнне
 365         Патрэба ў жыллі і яе задавальненне. Забеспячэнне бяспекі жылля
 366         Кансумерызм. Рух у абарону інтарэсаў спажыўцоў
 368         Страхаванне. Калектыўныя меры засцярогі праз падзяленне рызыкі
 37          Адукацыя
 373         Агульная школьная адукацыя. Агульнаадукацыйныя школы
 374         Пазашкольная адукацыя і навучанне. Далейшая адукацыя
 376         Выхаванне, адукацыя і навучанне асоб, якія належаць да адмысловых груп. Спецыяльныя школы
 377         Спецыялізаваная адукацыя. Прафесійна-тэхнічная адукацыя. Тэхнічныя школы. Прафесійныя каледжы. Палітэхнікумы
 378         Вышэйшая адукацыя. Універсітэты. Акадэмічнае навучанне
 379.8       Вольны час
 39          Культурная антрапалогія. Этнаграфія. Жыццё народа. Звычаі. Паводзіны. Традыцыі. Лад жыцця
 391         Строй. Вопратка. Нацыянальнае, этнічнае адзенне. Мода. Упрыгожванні
 392         Норавы і звычаі ў прыватным жыцці
 393         Смерць. Абыходжанне з памерлым. Пахаванне. Звычаі, звязаныя са смерцю і пахаваннем
 394         Грамадскае жыццё. Урачыстыя цырымоніі. Сацыяльнае жыццё. Жыццё народа
 395         Сацыяльны цырыманіял. Этыкет. Добрыя манеры. Сацыяльныя формы. Рангі. Тытулы
 398         Фальклор у вузкім сэнсе

5 Матэматыка. Прыродазнаўчыя навукі[правіць | правіць зыходнік]

 502/504     Навука аб навакольным асяроддзі. Захаванне прыродных рэсурсаў. Пагрозы навакольнаму асяроддзю і абарона ад іх
 502         Прырода. Ахова навакольнага асяроддзя
 504         Пагрозы навакольнаму асяроддзю
 51          Матэматыка
 511         Тэорыя лікаў
 512         Алгебра
 514         Геаметрыя
 515.1       Тапалогія
 517         Аналіз
 519.1       Камбінаторны аналіз. Тэорыя графаў
 52          Астраномія. Астрафізіка. Даследаванне касмічнай прасторы. Геадэзія
 520         Інструменты, прыборы і метады астранамічных назіранняў, вымярэнняў і аналізу
 521         Тэарэтычная астраномія. Нябесная механіка
 523         Сонечная сістэма
 524         Зоркі і зорныя сістэмы. Сусвет
 528         Геадэзія. Тапаграфічная і геадэзічная работы. Аэракасмічная здымка і фотаграмметрыя. Дыстанцыйнае зандзіраванне. Картаграфія
 53          Фізіка
 530         Тэарэтычныя асновы фізікі
 531         Агульная механіка. Механіка цвёрдых і абсалютна цвёрдых цел
 532         Механіка вадкасцей і газаў у цэлым. Механіка вадкасцей (гідрамеханіка)
 533         Механіка газаў. Аэрадынаміка. Фізіка плазмы
 534         Вібрацыі. Хвалі. Акустыка
 535         Оптыка
 536         Цеплыня. Тэрмадынаміка. Статыстычная фізіка
 537         Электрычнасць. Магнетызм. Электрамагнетызм
 538.9       Фізіка кандэнсаванага стану. Фізіка цвёрдага цела
 54          Хімія. Крышталяграфія. Мінералогія
 542         Практычная і лабараторная хімія. Прэпаратыўная і эксперыментальная хімія
 543         Аналітычная хімія
 544         Фізічная хімія
 546         Неарганічная хімія
 547         Арганічная хімія
 548         Крышталяграфія
 549         Апісальная мінералогія. Спецыяльнае мінералазнаўства
 55          Навукі пра Зямлю. Геалагічныя навукі
 550         Дапаможныя геалагічныя навукі
 551         Агульная геалогія. Метэаралогія. Кліматалогія. Гістарычная геалогія. Стратыграфія. Палеагеаграфія
 552         Петралогія. Петраграфія
 553         Эканамічная геалогія. Радовішчы карысных выкапняў
 556         Гідрасфера. Вада ў цэлым. Гідралогія
 57          Біялагічныя навукі ў цэлым
 572         Фізічная антрапалогія
 573         Агульная і тэарэтычная біялогія
 574         Агульная экалогія. Біяразнастайнасць
 575         Агульная генетыка. Агульная цытагенетыка
 576         Біялогія клеткі і субклеткавых часцінак. Цыталогія
 577         Матэрыяльныя асновы жыцця. Біяхімія. Малекулярная біялогія. Біяфізіка
 578         Вірусалогія
 579         Мікрабіялогія
 58          Батаніка
 581         Агульная батаніка
 582         Сістэматычная батаніка
 59          Заалогія
 591         Агульная заалогія
 592/599     Сістэматычная заалогія
 592         Беспазваночныя
 593.1       Прасцейшыя (Protozoa)
 594         Смаўжы, або малюскі (Mollusca). Імшанкі (Bryozoa). Плечаногія, брахіяподы (Brachiopoda)
 595         Членістыя (Articulata)
 596/599     Хордавыя (Chordata)
 597/599     Пазваночныя (Vertebrata)
 598/599     Амніёты ці вышэйшыя пазваночныя (Amniota)
 598         Заўрапсіды (Sauropsida). Сінапсіды (Synapsida)
 599         Млекакормячыя, сысуны (Mammalia)

6 Прыкладныя навукі. Медыцына. Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

 60          Біятэхналогія
 61          Медыцынскія навукі
 611/612     Біялогія чалавека
 612         Фізіялогія. Фізіялогія чалавека і параўнальная фізіялогія
 613         Гігіена ў цэлым. Асабістае здароўе і гігіена
 614         Грамадскае здароўе і гігіена. Папярэджанне няшчасных выпадкаў
 615         Фармакалогія. Тэрапія. Таксікалогія
 616         Паталогія. Клінічная медыцына
 617         Хірургія. Артапедыя. Афтальмалогія
 618         Гінекалогія. Акушэрства
 62          Інжынерная справа. Тэхніка ў цэлым
 620         Выпрабаванні матэрыялаў. Камерцыйныя матэрыялы. Электрастанцыі. Энергетычная гаспадарка
 621         Агульнае машынабудаванне. Ядзерная тэхналогія. Электратэхніка. Тэхналогія машынабудавання
 622         Горная справа. Горная прамысловасць. Горныя працы. Распрацоўка радовішчаў
 623         Ваенна-інжынерная справа
 624         Канструяванне інжынерных будынкаў
 625         Грамадзянскае будаўніцтва наземнага транспарту. Чыгуначнае будаўніцтва. Будаўніцтва аўтамабільных дарог
 626         Гідратэхнічнае будаўніцтва ў цэлым
 627         Выкарыстанне прыродных водных шляхоў. Праектаванне і будаўніцтва штучных водных шляхоў; рачной і марской інфраструктуры (партоў, гаваняў і г.д.); навігацыйных, днопаглыбных, аварыйна-выратавальных, гідратэхнічных збудаванняў (плацін, гідраэлектрастанцый і да г.п.)
 628         Санітарная тэхніка. Водазабеспячэнне. Каналізацыя. Асвятленне
 629         Будаўніцтва транспартных сродкаў
 63          Сельская гаспадарка і звязаныя з ёй навукі і тэхналогіі. Лясная гаспадарка. Фермерства. Паляванне. Рыбная гаспадарка
 630         Лясная гаспадарка
 631         Сельская гаспадарка ў цэлым
 632         Пашкоджанні раслін. Хваробы раслін. Шкодныя для раслін арганізмы. Сродкі аховы раслін
 633         Палявыя культуры і іх вытворчасць
 634         Пладаводства
 635         Садовыя расліны. Садоўніцтва
 636         Жывёлагадоўля і зверагадоўля ў цэлым. Гадоўля млекакормячых жывёл і птушак. Гадоўля хатніх жывёл
 637         Прадукцыя і тавары, атрыманыя ад дамашніх (дваровых) жывёл і дзічыны
 638         Развядзенне і ўтрыманне насякомых і іншых членістаногіх
 639         Паляванне. Рыбалоўства. Рыбная гаспадарка
 64          Хатняя гаспадарка. Дамаводства
 640         Тыпы хатніх гаспадарак
 641         Харчаванне. Прыгатаванне ежы. Стравы
 642         Стравы. Час прыёму ежы. Сталовы посуд
 643         Жыллё
 644         Санітарна-тэхнічнае абсталяванне дома
 645         Мэбля і прадметы абстаноўкі жылля
 646         Адзенне. Асабістая гігіена
 648         Мыццё бялізны. Чыстка. Прыбіранне памяшканняў
 649         Догляд дзяцей, хворых. Прыём гасцей
 65          Прадпрыемствы камунікацый і транспарту. Бухгалтэрыя. Кіраванне вытворчасцю. Сувязі з грамадскасцю
 655         Паліграфічная прамысловасць. Выдавецкая справа. Кніжны гандаль
 656         Транспартныя і паштовыя паслугі. Арганізацыя і кіраванне рухам
 657         Бухгалтэрыя. Бухгалтарскі ўлік
 658         Арганізацыя вытворчасці. Кіраванне. Прамысловыя арганізацыі
 659         Рэклама. Інфармацыйная праца. Сувязі з грамадскасцю
 66          Хімічная тэхналогія. Хімічная прамысловасць і роднасныя галіны
 66.01/.09   Спецыяльныя вызначальнікі для хімічнай тэхналогіі
 661         Прадукты асноўнай хімічнай тэхналогіі
 662         Выбуховыя рэчывы. Паліва
 663         Прамысловая мікрабіялогія. Прамысловая мікалогія. Тэхналогія брадзільнай вытворчасці. Вытворчасць напояў. Вытворчасць стымулятараў
 664         Вытворчасць і кансерваванне цвёрдых харчовых прадуктаў
 665         Алеі. Тлушчы. Воскі. Клеючыя рэчывы. Смолы. Камедзі
 666         Шкляная прамысловасць. Кераміка. Вытворчасць цэменту і бетону
 667         Прамысловасць фарбавальных матэрыялаў
 669         Металургія
 67          Розныя галіны прамысловасці і рамёствы
 671         Вырабы з высакародных металаў і каштоўных камянёў
 672         Вытворчасць вырабаў з жалеза, чыгуну і сталі ў цэлым
 673         Вырабы з каляровых металаў (акрамя высакародных металаў)
 674         Дрэваапрацоўчая прамысловасць
 675         Гарбарная прамысловасць. Футравая вытворчасць. Выраб прадукцыі з меха. Вытворчасць штучнай скуры
 676         Выраб цэлюлозы, паперы і кардону
 677         Тэкстыльная прамысловасць
 678         Прамысловасць высокамалекулярных матэрыялаў. Гумавая прамысловасць. Прамысловасць пластмас
 679         Вытворчасці, заснаваныя на прымяненні розных тэхналагічных матэрыялаў
 68          Галіны прамысловасці і рамёствы для вырабу гатовай або сабранай прадукцыі
 681         Дакладная механіка. Дакладныя механізмы і вымяральнае абсталяванне
 682         Кавальскае рамяство. Каваныя вырабы
 683         Жалезныя скабяныя вырабы. Металічныя вырабы. Слясарныя працы. Разліванне напояў. Лямпы. Награвальныя прылады
 684         Мэблевая прамысловасць і звязаныя з ёй галіны. Вытворчасць і абіўка мэблі
 685         Рымарская справа. Абутковая вытворчасць. Вытворчасць пальчатак. Вытворчасць дарожнага, спартыўнага і іншага абсталявання
 686         Брашуравальна-пераплётная вытворчасць. Металізацыя. Вытворчасць люстэркаў. Шкляныя працы. Канцылярскае прыладдзе
 687         Швейная прамысловасць. Вытворчасць адзення. Індустрыя прыгажосці
 688         Галантарэйныя тавары. Цацкі. Дэкаратыўныя вырабы
 689         Аматарскія рамёствы. Тэхнічныя хобі
 69          Будаўніцтва. Будаўнічыя матэрыялы. Будаўнічая практыка і працэдура
 69.01       Збудаванні і часткі будынкаў у адпаведнасці з відамі будаўнічых матэрыялаў
 691         Будаўнічыя матэрыялы і вырабы
 692         Структурныя часткі і элементы будынкаў
 693         Каменная кладка і падобныя будаўнічыя працы
 694         Будаўніцтва драўляных будынкаў. Цяслярныя працы. Сталярныя працы
 696         Санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і яго мантаж (каналізацыя, газ, пара, электрычнасць). Слесар. Водаправодчык. Электрык і інш.
 697         Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне паветра ў будынках
 698         Працы па аздабленні і ўпрыгожванні
 699.8       Мерапрыемствы па ахове будынкаў і канструкцый. Надзвычайныя і супрацьаварыйныя мерапрыемствы. Меры засцярогі

7 Мастацтва. Адпачынак. Спорт[правіць | правіць зыходнік]

 7.01/.09    Спецыяльны дадатковы падраздзел для мастацтва
 7.01        Тэорыя і філасофія мастацтва. Прынцыпы кампазіцыі, прапорцыі, зрокавых эфектаў
 7.02        Тэхніка мастацтва. Майстэрства
 7.03        Перыяды і этапы развіцця мастацтва. Мастацкія стылі, школы, уплывы
 7.04        Прадметы для мастацкага прадстаўлення. Іканаграфія. Іканалогія. Дэталі і аздабленне. Упрыгожванне. Арнамент
 7.05        Прызначэнне і выкарыстанне мастацтва (у прамысловасці, гандлі, хатнім побыце, паўсядзённым жыцці). Прамысловы, камерцыйны дызайн і г.д.
 7.06        Розныя пытанні, датычныя да мастацтва
 7.07        Заняткі і віды дзейнасці ў мастацтве і забаўках
 7.08        Характэрныя асаблівасці, формы, камбінацыі і г.д. у мастацтве, забаўках, спорце
 7.09        Віды прадстаўленняў і відовішчаў
 71          Тэрытарыяльная планіроўка. Рэгіянальная і гарадская планіроўка. Планіроўка сельскіх мясцовасцяў. Ландшафтная і садова-паркавая архітэктура
 711         Прынцыпы і практыка тэрытарыяльнай планіроўкі. Рэгіянальная і гарадская планіроўка. Планіроўка сельскіх мясцовасцяў
 712         Планіроўка ландшафту (прыроднага і штучнага). Сады і паркі
 718         Могілкі. Крэматорыі. Іншыя месцы для пахавання памерлых (планіроўка, афармленне, утрыманне могілак і г.д.)
 719         Захаванне вясковай і гарадской інфраструктуры ў цэлым
 72          Архітэктура
 72.01/.05   Спецыяльны дадатковы падраздзел для архітэктуры
 72.01       Тэорыя і філасофія архітэктуры. Прынцыпы дызайну, прапорцыі, аптычных эфектаў
 72.02       Тэхнічнае абсталяванне
 72.03       Перыяды і фазы развіцця архітэктуры. Школы, стылі, кірункі
 72.04       Архітэктурныя дэталі. Аздабленне. Упрыгожванні і арнаменты
 72.05       Часткі будынкаў, прасторы і памяшканні спецыяльнага прызначэння
 721         Будынкі ў цэлым
 725         Грамадскія, камерцыйныя і прамысловыя будынкі. Грамадзянская архітэктура ў цэлым
 726         Царкоўная архітэктура. Культавыя і пахавальныя будынкі
 727         Будынкі навучальных, навуковых і культурна-асветных устаноў
 728         Жыллёвая архітэктура. Жыллё. Жылыя будынкі
 73          Пластычнае мастацтва
 730         Скульптура ў цэлым. Статуі. Скульптуры
 736         Гліптыка. Сфрагістыка (вывучэнне пячатак)
 737         Нумізматыка
 738         Мастацкая кераміка. Мастацкія ганчарныя вырабы
 739         Мастацкая апрацоўка металаў
 74          Малюнак. Дызайн. Прыкладное мастацтва і рамёствы
 741         Малюнак у цэлым
 742         Перспектыва ў малюнку
 743         Анатамічны малюнак
 744         Лінейны і геаметрычны малюнак. Тэхнічнае крэсленне
 745         Дэкаратыўныя рамесныя вырабы
 746         Вышыванне. Мастацкае рукадзелле
 747         Афармленне інтэр’еру
 748         Шкляное мастацтва. Мастацкія вырабы са шкла і крышталю
 749         Аздабленне мэблі, ацяпляльных i асвятляльных прыбораў
 75          Жывапіс
 76          Графічнае мастацтва. Графіка
 761         Рэльефная тэхніка
 762         Інталія
 763         Планаграфічная тэхніка. Літаграфія (аўталітаграфія)
 766         Прыкладная графіка. Камерцыйная графіка
 77          Фатаграфія і падобныя працэсы
 77.01/.09   Спецыяльныя дапаможныя вызначальнікі для фатаграфіі
 771         Фатаграфічнае абсталяванне, інструменты i матэрыялы
 772         Фатаграфічныя сістэмы і працэсы (у прыватнасці, тыя, што выкарыстоўваюць неарганічныя рэчывы або фізічныя з’явы)
 773         Фатаграфічныя сістэмы або працэсы з выкарыстаннем арганічных злучэнняў
 774         Фотамеханічныя працэсы ў цэлым
 776         Фоталітаграфія. Фатаграфічны выраб формаў для плоскага друку
 777         Інталія і рэльефныя працэсы. Фотагравюра. Тэксты кніг або формы высокага друку (штрыхавыя або растравыя клішэ)
 778         Спецыяльныя вобласці ўжывання і спецыяльная тэхніка фатаграфіі
 78          Музыка
 78.01/.09   Спецыяльныя лічбавыя вызначальнікі для музыкі
 780.6       Музычныя інструменты і аксесуары
 781         Тэорыі музыкі. Агульныя пытанні
 782         Драматычная музыка. Опера. Аперэта
 783         Царкоўная музыка. Духоўная музыка. Рэлігійная музыка
 784         Вакальная музыка. Спеў
 785         Інструментальная музыка. Сімфанічная музыка. Аркестры. Ансамблі
 79          Забавы. Відовішчы. Гульні. Спорт
 791         Кіно. Кінафільмы
 792         Тэатр. Сцэнічнае мастацтва. Тэатральныя пастаноўкі
 793         Грамадскія забавы і імпрэзы. Мастацтва руху. Танец
 794         Настольныя гульні (на кемлівасць, спрыт і выпадак)
 796         Спорт. Гульні. Фізічная культура
 797         Водны спорт. Авіяцыйны спорт
 798         Конны спорт і верхавая язда. Віды спорту з іншымі жывёламі
 799         Спартыўнае рыбалоўства. Спартыўнае паляванне. Стралковы спорт

8 Мова. Мовазнаўства. Лінгвістыка. Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

 80          Агульныя пытанні лінгвістыкі і літаратуры. Філалогія
 801         Прасодыя. Дапаможныя навукі і крыніцы філалогіі
 808         Рыторыка. Эфектыўнае выкарыстанне мовы
 81          Мовазнаўства і мовы. Лінгвістыка
 81-1        Спецыяльны дапаможны падраздзел для школ і метадаў у мовазнаўстве
 81`01/`08   Спецыяльны вызначальны падраздзел для інфармацыі аб паходжанні і перыядах моў
 811         Мовы
 82          Літаратура
 82-1        Паэзія. Вершы, оды, паэмы, балады і г.д.
 82-2        Драматургія. П’есы
 82-3        Мастацкая проза
 82-4        Нарысы. Эсэ
 82-5        Прамовы. Выступленні
 82-6        Лісты. Эпісталярнае мастацтва. Перапіска. Аўтэнтычныя лісты. Іншыя працы ў эпісталярнай форме
 82-7        Сатыра ў прозе. Гумар, эпіграмы, пародыі і інш.
 82-8        Альманахі. Паліграфіі. Зборнікі твораў
 82-9        Іншыя літаратурныя жанры
 82.0        Тэорыя, вывучэнне і тэхніка літаратуры
 82.02       Літаратурныя школы, кірункі і рухі
 82.09       Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства
 821         Літаратура асобных моў і моўных сем’яў
 821.1/.2    Літаратура на індаеўрапейскіх мовах

9 Геаграфія. Біяграфіі. Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

 902/908     Археалогія. Перадгісторыя. Культурныя рэшткі. Краязнаўства
 903         Перадгісторыя. Дагістарычныя рэшткі, артэфакты, старажытнасці
 904         Культурныя рэшткі гістарычных часоў
 908         Краязнаўства
 91          Геаграфія. Геаграфічныя даследаванні Зямлі і асобных краін. Падарожжы. Рэгіянальная геаграфія
 910         Агульныя пытанні. Геаграфія як навука. Геаграфічныя даследаванні. Падарожжы
 911         Агульная геаграфія. Сістэматычная геаграфія. Тэарэтычная геаграфія
 912         Нятэкставыя геаграфічныя дапаможнікі
 913         Рэгіянальная геаграфія
 92          Біяграфічныя даследаванні. Генеалогія. Геральдыка. Сцягі
 93/94       Гісторыя
 930         Гістарычная навука. Гістарыяграфія
 94          Агульная гісторыя
 94(100)     Сусветная гісторыя (як храналагічная сукупнасць з’яў, падзей, працэсаў, фактаў)
 94(3)       Гісторыя старажытнага свету і сярэднявечча
 94(4)       Гісторыя Еўропы
 94(47)      Гісторыя еўрапейскай часткі СССР
 94(476)     Гісторыя Беларусі
 94(48)      Гісторыя скандынаўскіх дзяржаў
 94(5)       Гісторыя Азіі
 94(6)       Гісторыя Афрыкі
 94(7)       Гісторыя Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі
 94(8)       Гісторыя Паўднёвай Амерыкі
 94(9)       Гісторыя Акіяніі, палярных абласцей, Аўстралазіі і г.д.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. UDC Fact Sheet (англ.). «UDC Consortium». Праверана 19 верасня 2018.
  2. Universal Decimal Classification: a guide to its use 2007.
  3. I. C. McIlwaine. Universal Decimal Classification (UDC) // Encyclopedia of Library and Information Sciences, Third Edition. — 2009. — С. 5432–5439. — DOI:10.1081/E-ELIS3-120043532
  4. Essential Classification 2004.
  5. UDC History (англ.). «UDC Consortium». Праверана 19 верасня 2018.
  6. I. C. McIlwaine. The Universal Decimal Classification: Some factors concerning its origins, development, and influence // Journal of the American Society for Information Science. — 1997. — В. 48. — С. 331–339. — DOI:10.1002/(SICI)1097-4571(199704)48:4<331::AID-ASI6>3.0.CO;2-X
  7. UDC Consortium UDC Consortium (UDCC) (англ.). «UDC Consortium». Праверана 19 верасня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • V. Broughton. Essential Classification. — London: Facet Publishing, 2004. — P. 207-256.
  • I. C. McIlwaine. Universal Decimal Classification: a guide to its use. — Revised ed. — The Hague: UDC Consortium, 2007.
  • Універсальная дзесятковая класіфікацыя: звыш 10 000 асноўных і дапаможных класаў / Рэдакцыйная калегія: Ю. С. Гецэвіч, С. А. Пугачова, Г. Р. Станіславенка, Т. В. Кузьмініч, А. Нарэйка, С. А. Гецэвіч; укладальнікі алфавітна-прадметнага паказальніка: С. І. Лысы, Г. Р. Станіславенка, Ю. С. Гецэвіч. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2016. — 370 с. — 90 экз. — ISBN 978-985-7039-88-3.