Файбіш-Шрага Царфін
Файбіш-Шрага Царфін | |
---|---|
фр.: Faïbich-Schraga Zarfin | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1900 ці 1893[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1975 ці 1975[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, мастак, дызайнер, ілюстратар, паэт |
Жанр | жывапіс |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Файбіш-Шрага Царфін (Сэм Зарфін, фр.: Faïbich-Schraga Zarfin; 7 студзеня 1900, Смілавічы — 25 верасня 1975, Рані-су-Буа, Францыя) — французскі мастак яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы каля Мінска. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у малявальнай школе мастака І. Трутнева (Вільня, 1913—1914). У 1914 годзе эміграваў у Палесціну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель (Іерусалім). У 1918—1920 гадах служыў у брытанскім войску, ваяваў за вызваленне Палесціны ад улады Атаманскай імперыі. У 1920 годзе прыняў удзел у выстаўцы, зладжанай мэрам Іерусаліма. На той час ягоны стыль быў пад уплывам фавізму[2].
У 1923 годзе з’ехаў у Берлін, праз год — у Парыж. У 1925—1940 гадах часта выстаўляецца ў Салоне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 годзе ажаніўся, у 1931 годзе атрымаў французскае грамадзянства. У 1939 годзе мабілізаваны, пасля сканчэння ваенных дзеянняў з сям’ёй спярша ўцякае ў Ліён, пасля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыжскай кватэры, зніклі без следу. З 1947 года жыў у Рані-су-Буа.
Уваходзіў у кола мастакоў «Парыжскай школы». Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.
Актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках, у тым ліку ў Нью-Ёрку, Оксфардзе і інш.
Спадчына мастака ў музеях Беларусі[правіць | правіць зыходнік]
Творы Царфіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».
У 2011 годзе Белгазпрамбанк (старшыня праўлення — Віктар Бабарыка) набыў у Надзін Незавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гадоў, 12 твораў Шрагі Царфіна[3]. Таксама ў калекцыі Белгазпрамбанка ёсць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг»[4].
У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюлак-Царфін перадала ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь дзве працы свайго бацькі — «Лес» і «Светлы неф». Спадарыня Дзюлак перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэнні Белгазпрамбанка наведаў адкрыццё выставы «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» 20 верасня 2012 года[5][6].
У 2019 годзе кампанія «А-100» набыла ў спадчыннікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака[7].
Персанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да святла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 6 снежня 2019 па 19 лютага 2020[8].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 28 сакавіка 2022.
- ↑ Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке» (руск.). Антыкварны салон «Богема». Праверана 24 ліпеня 2011.
- ↑ Возвращение на родину шедевра витебской знаменитости (руск.). Витебский Курьер (10 студзеня 2015). Праверана 29 жніўня 2021.
- ↑ Альпийская долина Архівавана 29 жніўня 2021.
- ↑ Возвращение на Родину
- ↑ Liliane Dulac Zarfin. Zarfin 2008–2014 (англ.)(недаступная спасылка). zarfin.com (20 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 20 снежня 2014.
- ↑ 15 карцін мастака Парыжскай школы Шрагі Царфіна вярнуліся ў Беларусь . Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 мая 2019). Праверана 29 жніўня 2021.
- ↑ Афіша выстаўкі «Шрага Царфін. Рух да святла»(недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 29 жніўня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Владимир Счастный. Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель. — 2-е изд., переработанное и дополненное. — Минск : Четыре четверти, 2012. — 173 с. — ISBN 978-985-7026-60-9.
- Nadine Nieszawer, avec la coll. de Marie Boyé et Paul Fogel, Peintres juifs à Paris, 1905—1939. École de Paris, préface de Claude Lanzmann, Paris, Denoël, 2000.
- Zarfin. Vues générales sur l’oeuvre de Zarfin, sous la direction de Fraenkel Ernest, avec des textes de J. Cassou, W. George, H. Hertz, E. Rais, P. Rempenault. Préface d’ E. Souriau. Genève: Éditions Pierre Cailler, 1963.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Файбиш-Шрага Царфин Архівавана 22 верасня 2020. // на сайце artbelarus.by
- Жыццяпіс Архівавана 18 лютага 2012. (руск.)
- Faïbich-Schraga ZARFIN // на сайце «Парыжская школа» (англ.)
- СУТИН УГОВАРИВАЛ ЦАРФИНА ПИСАТЬ КАРТИНЫ // planetabelarus.by 20 лютага 2020
- «Для открытий нужно горение и упорство…» // sozvuchie.by 19 лютага 2020
- Файбиш-Шрага Царфин: детские и юношеские годы // lmaleidykla.lt 14 кастрычніка 2019
- Нарадзіліся 7 студзеня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Смілавічах
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Францыі
- Імігравалі ў Францыю з Беларусі
- Парыжская школа
- Яўрэйскія мастакі