Фаіна Георгіеўна Ранеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фаіна Ранеўская
руск.: Фаина Георгиевна Раневская
Імя пры нараджэнні Фаіна Гіршаўна Фельдман
Дата нараджэння 15 (27) жніўня 1896
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1984(1984-07-19)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Бацька Girsch Feldman[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія тэатральная актрыса, кінаактрыса, акцёрка
Прэміі
Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна  — 1976 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1950 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1967 Ордэн «Знак Пашаны»  — 1947
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
Народны артыст СССР— 1961 Народны артыст РСФСР— 1947 Заслужаны артыст РСФСР — 1937 Сталінская прэмія — 1949 Сталінская прэмія — 1951 Сталінская прэмія — 1951
IMDb ID 0709993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фаіна Георгіеўна (Рыгораўна) Ранеўская (пры нараджанні Фаіна Гіршаўна Фельдман; 15 (27) жніўня 1896, Таганрог — 19 ліпеня 1984, Масква) — савецкая актрыса тэатра і кіно, народная артыстка СССР (1961), тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі (1949, 1951, 1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У «Кнізе для запісу спалучэння шлюбаў паміж яўрэямі на 1889» Таганрогскі рабін Зэльцэр зарэгістраваў шлюб мешчаніна мястэчка Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні Гірша Хаімавіча Фельдмана і дзяўчыны — лепельскай мяшчанкі Віцебскай губерні Мількі Рафаілаўны Загавайлавай. Гэта здарылася 26 снежня 1889 года. Гіршу было 26 гадоў, Мільцы — 17.

Праз шэсць з паловай гадоў, 27 жніўня 1896 г., у сям’і Фельдманаў нарадзілася дзяўчынка Фані (Фаіна). Акрамя яе ў сям’і ўжо было двое старэйшых сыноў і дачка Ізабэла. У юнацтве Фаіна вельмі зайздросціла прыгажосці сваёй сястры, і ў будучыні ўсіх прыгожых дзяўчат яна называла «фіфамі».

Скончыла Таганрогскую Марыінскую жаночую гімназію. Захаплялася тэатрам з 14 гадоў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1. 1934 — Пампушка — Спадарыня Луазо Кес * 2.1937 — Дума пра казака Голоту — Пападдзя
  • 3. 1939 — Памылка інжынера Кочына — Іда Гурэвіч, жонка краўца
  • 4. 1939 — Падкідыш — Ляля
  • 5. 1939 — Чалавек у футарале — жонка інспектара гімназіі
  • 6. 1940 — Каханая дзяўчына — Маня, цётка Дабракова
  • 7. 1941 — Мара — Роза Скараход
  • 8. 1941 — Як пасварыўся Іван Іванавіч з Іванам Нічыпаравічам — Гарпіна
  • 9. 1942 — Аляксандр Пархоменка — тапёрка
  • 10. 1943 — Новыя прыгоды Швейка («Салдацкая казка») — цётачка Адэль
  • 11. 1943 — Тры гвардзейцы («Родныя берагі») — Соф’я Іванаўна, дырэктар музея
  • 12. 1944 — Вяселле — Настасся Цімафееўна, маці нявесты
  • 13. 1945 — Нябесны ціхаход — прафесар медыцыны
  • 14. 1945 — Слон і вяровачка — бабуля
  • 15. 1947 — Вясна — Маргарыта Львоўна
  • 16. 1947 — Папялушка — Мачыха
  • 17. 1947 — Радавы Аляксандр Матросаў — ваенны ўрач
  • 18. 1949 — Сустрэча на Эльбе — місіс Мак-Дэрмат
  • 19. 1949 — У іх ёсць Радзіма — фраў Вурст
  • 20. 1958 — Дзяўчына з гітарай — Зоя Паўлаўна Свірысцінская
  • 21. 1960 — Асцярожна, бабуля! — бабуля
  • 22. 1960 — Драма (кароткаметражны) — Мурашкіна
  • 23. 1963 — Так і будзе (тэлеспектакль)
  • 24. 1964 — Лёгкае жыццё — Маргарыта Іванаўна, «Каралева Марго»
  • 25. 1964 — Кнот № 25 — Варажбітка ў сюжэце «Карты не хлусяць»
  • 26. 1964 — Кнот № 33 — грамадзянка Піскунова ў сюжэце «Не паеду»

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Faina Grigorʹevna Ranevskaâ // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]