Феліцыян Шчасны Каварскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Феліцыян Шчасны Каварскі
польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 лістапада 1890(1890-11-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1948(1948-09-22)[1][2][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, скульптар
Месца працы
Жанр сацыялістычны рэалізм[3]
Вучоба
Уплыў Dmitry Kardovsky[d][3]
Узнагароды
камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы Bronze Medal for Long Service медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Феліцыян Шчасны Каварскі (польск.: Felicjan Szczęsny Kowarski; 1890, Старасельцы  (польск.) пад Беластокам — 1948, Канстанцін-Язёрна) — польскі мастак, скульптар і педагог. Член польскіх мастацкіх аб’яднанняў «Рытм  (польск.)», «Прызмат  (польск.)» і «Аднарог  (польск.)».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1890 годзе ў Старасельцах  (польск.) пад Беластокам. У 19021908 гадах навучаўся ў мастацкай школе ў Адэсе, у 19101918 гадах у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу.

Мірскі замак, 1929

У 1920 годзе вярнуўся ў Польшчу. Жыў спачатку ў Торуні, але ўжо з 1923 года стаў прафесарам манументальнага жывапісу Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1928 годзе ўдзельнічаў у стварэнні паліхромнага роспісу сцен фасадаў — будынкаў рынку Старога горада ў Варшаве. Атрымаўшы замову на роспіс некалькіх плафонаў у замку на Вавелі, верагодна, распачаў вандроўку ў Нясвіж і Мір для вывучэння старадаўніх замкаў і іх манументальнага ўбрання.

У 1930 годзе перабраўся ў Варшаву і стаў прафесарам Варшаўскай акадэміі мастацтваў. Крытыкі бачылі ў яго творчасці ўплыў пецярбургскага аб’яднання «Свет мастацтва». Пасля вайны творца працягваў выкладаць у Акадэміі. Памёр у 1948 годзе ў Канстанціне пад Варшавай. Яго работы захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]