Франсэск Камбо-і-Батле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франсэск Камбо-і-Батле
ісп.: Francesc Cambó
Франсэск Камбо-і-Батле
Франсэск Камбо-і-Батле
Міністр эканамічнага развіцця ураду Іспаніі
23 сакавіка 1918 - 7 лістапада 1919
Міністр фінансаў ураду Іспаніі
21 жніўня 1921 - 8 сакавіка 1922

Нараджэнне 2 верасня 1876(1876-09-02)
Смерць 30 красавіка 1947(1947-04-30) (70 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Mercè Mallol i Codina[d][4]
Дзеці Helena Cambó i Mallol[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць Палітык, адвакат, фінансіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3] і права[3]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсэск Камбо-і-Батле (катал.: Francesc Cambó i Batlle, 2 верасня 1876, Вержэс, Іспанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — каталонскі палітык-кансерватар, заснавальнік і лідар аўтанамістскай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх іспанскіх ўрадах (эканамічнага развіцця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынанняў, звязаных з Каталоніяй, асабліва пераклад грэчаскіх і лацінскіх класічных тэкстаў на каталонскую мову.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скульптура Франсэска Камбо ў Барселоне работы скульптара Віктора Ачоа

Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёна (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталонія, Іспанія. У 1901 годзе заснаваў кансерватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталонскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным з першым, хто прапанаваў аўтаномную сістэму праўлення для Каталоніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зліцця чатырох правінцый у Каталоніі. Ён быў абраны членам парламента Іспаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у іспанскім урадзе — у 1918-1919 гадах міністр эканамічнага развіцця і ў 1921-1922 гадах міністр фінансаў.

У пачатку грамадзянскай вайны ў Іспаніі ён з'ехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.

Камбо памёр у Аргенціне ў 1947 годзе.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Камбо ў яго родным Вержэсе
  • Actuació regionalista (1915)
  • El pesimismo español (1917)
  • Vuit mesos al ministeri de Foment (1919)
  • Visions d'Orient (1924)
  • La crise économique anglaise (1924)
  • Entorn del feixisme italià (1924)
  • La valoració de la pesseta (1929)
  • Les dictadures (1929)
  • Per la concòrdia (1929)
  • España, Cataluña y la Nueva Constitución (1929)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]