Францысканеркірхэ (Вена)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Францысканеркірхэ
ням.: Franziskanerkirche
Інтэр’ер царквы францысканцаў у Вене
Інтэр’ер царквы францысканцаў у Вене
48°12′23″ пн. ш. 16°22′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Вена
Канфесія Каталіцтва
Епархія Roman Catholic Archdiocese of Vienna[d]
Ордэнская прыналежнасць Order of Friars Minor[d]
Тып будынка базіліка
Архітэктурны стыль гатычны стыль, рэнесанс, барока
Архітэктар Банавентура Даўм
Дата заснавання 1607
Рэліквіі і святыні статуя Грунбергскага Маці Божай
Статус прыхадскі храм
Сайт franziskaner.at (ням.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Францысканеркірхэ (ням.: Franziskanerkirche), або Царква Святога Ераніма, таксама «царква францысканцаў» — царква ў Вене. Храм размешчаны ў гістарычным цэнтры ва Унутраным горадзе на плошчы Францысканерплац. У царкве захоўваецца цудатворная статуя Грунбергскага Маці Божай, таксама вядомая пад імем «Мадонны з сякерай». З XVI стагоддзя прыход знаходзіцца ў распараджэнні святароў з Ордэна Братоў Меншых (OFМ).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 1451 года манахі-францысканцы служылі ў Вене пры царкве Святога Тэабальда ў раёне Марыяхільф. Гэты першы кляштар францысканцаў у Вене быў разбураны ў 1529 годзе.

У 1589 годзе гарадскі савет перадаў францысканцам руіны згарэлага кляштара Святога Ераніма, які быў заснаваны ў 13831387 гадах пры могілках. Да францысканцаў у манастыры знаходзілі прытулак прастытуткі, якія пакаяліся. Францысканцы аднавілі храм у стылі рэнесанс з элементамі готыкі. Будаўнічыя працы былі завершаны ў 1607 годзе. Афармленне інтэр’ера працягвалася да 1720 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Фасад

Фасад шэрага колеру ў гатычным стылі з элементамі рэнесансу. На плошчы перад храмам фантан «Майсей» працы Ёгана Марціна Фішэра, пабудаваны ім у 1798 годзе. Франтон царквы вянчае рэдкая выява Найсвяцейшай Тройцы з трыма тварамі. У нізе франтона знаходзяцца дзве скульптуры — Святога Людовіка IX, караля Францыі, францысканца-тэрцыярыя і Святой Клары з Асізі, заступніцы жаночай галіны ордэна. Тут жа скульптура Святога Ераніма, каля якога ляжыць леў.

Інтэр’ер царквы вытрыманы ў стылі барока з элементамі ракако. У 1707 годзе галоўны алтар быў распісаны Андрэа дэль Поца. На галоўным алтары драўляная статуя Маці Божай, створаная ў Грунбергу ў Чэхіі ў XV стагоддзі, якую называюць «Мадонна з сякерай». Паводле падання, калісьці яе паспрабавалі спаліць пратэстанты, але агонь не прычыніў ёй шкоды. Тады яны паспрабавалі рассекчы яе, але сякера захрасла ў левым плячы Маці Божай, не прычыніўшы ёй шкоды. Гэта статуя лічыцца цудатворнай.

Бакавыя алтары ў стылі барока ўпрыгожаны карцінамі і скульптурамі Ёгана Марціна Шміта, Карла Карлонэ, Франца Ксавера Вагеншэна. У Францысканеркірхэ знаходзіцца найстарэйшы ў Вене арган, усталяваны ў 1643 годзе Ёганам Векерлем на хорах за галоўным алтаром.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]