Фрыда Пінта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыда Пінта
Freida Pinto
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1984(1984-10-18)[1] (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  Індыя
Адукацыя
Прафесія акцёрка, мадэль, тэлевядучая, кінаактрыса, тэлеактрыса
Кар’ера 2008 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 2951768
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фры́да Пі́нта (англ.: Freida Pinto; нар. 18 кастрычніка 1984, Бамбей, Індыя) — актрыса індыйскага кінематографа, якая сыграла адну з галоўных роляў у фільме «Мільянер з трушчоб».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася і вырасла ў Бамбеі ў сям’і партугальскага паходжання. Бацькі Пінта — каталікі з Мангалора[2][3][4]. Прозвішча «Пінта» з’яўляецца партугальскім і азначае «невялікая птушка». Партугальцы былі першымі еўрапейскімі каланізатарамі і пасяленцамі ў Індыі ў 1497 годзе. Бацька — Фрэдэрык Пінта, старэйшы менеджар філіяла банка Bank of Baroda, маці — Сільвія Пінта, выкладчыца школы St. John’s Universal High School, старэйшая сястра — Шарон Пінта, прадзюсар аднаго з навінавых каналаў тэлебачання NDTV[5].

Сям’я актыўна ўдзельнічала ў жыцці каталіцкай абшчыны ў Мангалоры і Мумбаі. Спачатку Пінта вучылася ў школе St. Joseph School, якую паспяхова скончыла са ступенню бакалаўра ў галіне мастацтваў. Затым яна скончыла каледж St Xavier’s College са ступенню бакалаўра мастацтваў па англійскай літаратуры. Цяпер яна пражывае ў Нью-Ёрку. Родная мова Фрыды — конкані.

Таксама Фрыда Пінта з’яўляецца прафесійнай танцоркай, захапляецца індыйскімі традыцыйнымі стылямі і сальсай[6].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2006—2007 гадоў Фрыда бярэ ўдзел у некалькіх тэлевізійных праектах і здымаецца ў рэкламе. Таксама Фрыда ўдзельнічала ў «вандроўным» міжнародным тэлешоу «Full Circle», праехаўшы з ім усю Паўднёва-ўсходнюю Азію. Адносна частае мільганне на экранах ТБ прыносіць свае плады, і яе запрашаюць на кастынг для ўдзелу ў здымках фільма «Мільянер з трушчоб».

Менавіта 2008 год стаў дэбютам Фрыды Пінта ў вялікім кіно. Фільм аказаўся паспяховым, прынёс вялікія зборы і ўдастоіўся «Оскара». Таксама карціна атрымала ўзнагароду People’s Choice Award, а ў 2009 — Golden Globe Awards.

У 2009 годзе актрыса была намінавана на прэмію BAFTA — за лепшую ролю другога плану, а таксама атрымала прыз Screen Actors Guild Award — за выбітную працу ў кіно.

2010

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Фрыда Пінта з 2001 года сустракалася з Раханам Антаа, маркетолагам з Мумбая, але на пачатку 2009 года Фрыда кінула Антаа. Яны пазнаёміліся яшчэ ў мумбайскім універсітэце Святога Хаўера, дзе Фрыда вывучала англійскую літаратуру, а Антаа — хімію[7].

У 2009 годзе пачала сустракацца з калегам па фільме Дэвам Патэлем[8].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2008
ф Мільянер з трушчоб Slumdog Millionaire Latika
2010
ф Ты сустрэнеш высокага незнаёмца You Will Meet a Tall Dark Stranger Dia
2010
ф Мірал Miral Miral
2011
ф Паўстанне планеты малп Rise of the Planet of the Apes Caroline
2011
ф Вайна багоў: Бессмяротныя Immortals Phaedra
2015
ф Рыцар кубкаў Knight of Cups Хелен

Зноскі

  1. Freida Pinto // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Slumdog Millionaire star Freida Pinto's amazing rise to fame". Daily Mirror. 2009-01-26. Праверана 2010-09-25.
  3. "Slumdog has done India proud, says Frieda's father". Daily News and Analysis (DNA). 2009-02-23. Праверана 2009-04-29.
  4. "Where are the Slumdog kids now?". Channel 4 News. 2009-02-23. Архівавана з арыгінала 24 снежня 2009. Праверана 2009-04-29.
  5. D'Mello, Gerry. The Newest Star on the Mangalorean Horizon-Freida Pinto(недаступная спасылка). Daijiworld Media (25 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2009. Праверана 25 лістапада 2008.
  6. 'Comedy is difficult'. Rediff News. Rediff (16 чэрвеня 2008). Праверана 23 лютага 2008.
  7. Slumdog Millionaire star Freida Pinto 'dumped her secret husband after becoming a star' | Mail Online
  8. Freida Pinto & Dev Patel Are Dating, Says Mom | Dev Patel, Freida Pinto : Just Jared(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]