Фрыдрых Вільгельм Мурнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрыдрых Вільгельм Мурнаў
ням.: Friedrich Wilhelm Murnau
Дата нараджэння 28 снежня 1888(1888-12-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 сакавіка 1931(1931-03-11)[1][2][…] (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр
Кірунак фільм жахаў і драма
IMDb ID 0003638
filmmuseum-berlin.de/fwm…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Мурнаў (ням.: Friedrich Wilhelm Murnau, сапраўднае імя Фрыдрых Вільгельм Плумпе, ням.: Friedrich Wilhelm Plumpe; 28 снежня 188811 сакавіка 1931) — нямецкі кінарэжысёр эпохі нямога кіно, адзін з найбуйнейшых майстроў кінаэкспрэсіянізму[en].

Адной з яго самых вядомых прац стаў фільм «Насферату: Сімфонія жаху» (1922), вольная экранізацыя рамана Брэма Стокера «Дракула[en]». Нягледзячы на тое, што з-за праблем з аўтарскімі правамі фільм не карыстаўся камерцыйным поспехам, сёння ён лічыцца шэдэўрам нямецкага экспрэсіянісцкага кіно[en]. Пазней Мурнаў зняў фільм «Апошні чалавек[en]» (1924), а таксама кінакарціну «Фаўст[en]» (1926), экранізацыю аднайменнай трагедыі Гётэ. У 1926 годзе пераехаў у Галівуд і зняў на студыі Fox тры фільмы: «Узыход сонца: Песня двух чалавек[en]» (1927), «Чатыры д’яблы[en]» (1928) і «Гарадская дзяўчына[en]» (1930). «Узыход сонца» быў расцэнены крытыкамі і рэжысёрамі як адзін з найлепшых фільмаў усіх часоў і народаў[6].

У 1931 годзе Мурнаў адправіўся на Бора-Бора на здымкі фільма «Табу: Гісторыя паўднёвых мораў[en]» (1931), які планаваўся як сумесная пастаноўка з Робертам Флаэрці[en], аднак з-за рознагалоссяў Флаэрці пакінуў праект, і Мурнаў зняў фільм самастойна. За тыдзень да прэм’еры ён трапіў у аўтамабільную катастрофу і памёр у шпіталі Санта-Барбары ад траўмаў[7].

З дваццаці аднаго фільма, якія зняў Мурнаў, восем лічацца страчанымі, а ад фільма «Марыца» (1922) захаваўся толькі 13-хвілінны фрагмент. Цалкам захавалася дванаццаць фільмаў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б F. W. Murnau // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Friedrich Wilhelm Murnau // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  6. Votes for Sunrise A Song of Two Humans (1927) | BFI(недаступная спасылка). www.bfi.org.uk. Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2022. Праверана 13 чэрвеня 2022.
  7. F.W. MURNAU KILLED IN COAST AUTO CRASH; Movie Director Planned to Go Home to Germany After Making South Seas Film.WON FAME WITH JANNINGS He Used Polynesian Natives forFinal Picture After Colorful Successes Here and in Europe.. The New York Times (12 сакавіка 1931). Праверана 13 чэрвеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]