Філіпі Ньюсі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Філіпі Ньюсі
Filipe Nyusi
прэзідэнт Мазамбіка[d]
з 2 лютага 2015
Папярэднік Арманду Гебуза
міністр абароны Мазамбіка[d]
27 сакавіка 2008 — 14 сакавіка 2014
Папярэднік Tobias Joaquim Dai[d]
Пераемнік Agostinho Mondlane[d]

Нараджэнне 9 лютага 1959(1959-02-09)[1] (65 гадоў)
Бацька Жасінту Ньюсі Чымела
Маці Ангеліна Дыяма
Жонка Isaura Nyusi[d]
Дзеці 4
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, прадпрымальнік, палітык
Прыналежнасць  Мазамбік
Сайт nyusi.org.mz (парт.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філі́пі Жасі́нту Нью́сі (парт.: Filipe Jacinto Nyusi, нар. 9 лютага 1959 года, Муеда, Партугальская Усходняя Афрыка) — мазамбікскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Мазамбіка з 15 студзеня 2015 года, міністр абароны краіны з 2008 па 2014 гады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Філіпе Ньюсі нарадзіўся ў лютым 1959 года ў сялянскай сям'і ў партугальскай калоніі Мазамбік. Яго дзяцінства і юнацкасць прыпалі на каланіяльную вызваленчую вайну з партугальскімі каланізатарамі. Яго бацькі былі змагарамі за свабоду Мазамбіка. Яму прыйшлося з дзяцінства хавацца ў суседняй Танзаніі, там ён і скончыў школу і патрапіў у лік маладых кадраў ФРЭЛІМА. Там жа ў Танзаніі ён у 1973 годзе пачаў вывучаць ваенную справу.

Пасля атрымання Мазамбікам незалежнасці ў 1975 годзе ваенная спецыяльнасць стала непатрэбнай і ён пачаў вучыцца па спецыяльнасці інжынера ў сталіцы сваёй дзяржавы Мапуту. Затым ён вучыўся ў Чэхаславакіі ў Брне ў Брненскім тэхнічным універсітэце і ў Вялікабрытаніі ва ўніверсітэце Манчэстэра.

У 2008 годзе ён быў прызначаны міністрам абароны Мазамбіка. Займаў гэту пасаду да моманту вылучэння яго партыяй ФРЭЛІМА ў 2014 годзе на пасаду прэзідэнта краіны.

Абраны прэзідэнтам як прадстаўнік кіруючай партыі ФРЭЛІМА паводле вынікаў выбараў 2014 года[2]. Заняў пасаду прэзідэнта 15 студзеня 2015 года.

Зноскі

  1. Filipe Nyusi // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Simon, Allison (3 March 2014). "Meet the next president of Mozambique: Filipe Nyussi". Daily Maverick. Праверана 6 October 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]