Хайфон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад цэнтральнага падпарадкавання
Хайфон
в’етн.: Hải Phòng
Краіна
Каардынаты
Плошча
1 503 км²
Вышыня цэнтра
12 м
Насельніцтва
1 711 100 чалавек (2009)
Шчыльнасць
1218,781 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
225
Афіцыйны сайт
Хайфон на карце В'етнама
Хайфон (В'етнам)
Хайфон
Хайфон (В'етнам)
Хайфон

Хайфон — буйны горад на поўначы В’етнама.

Размешчаны ў дэльце ракі Хонгха, на рацэ Кіньмон, якая ўпадае ў заліў Бакбо Паўднёва-Кітайскага мора. Насельніцтва 1,8 млн чалавек, трэці ў краіне паводле колькасці насельніцтва пасля Ханоя і Сайгона. Адзін з пяці гарадоў В'етнама цэнтральнага падначалення.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Час заснавання дакладна не вядомы, але хайфонскі порт існуе прынамсі некалькі стагоддзяў. Пасля каланізацыі В'етнама Францыяй стаў адной з важнейшых французскіх ваенна-марскіх баз, атрымаў мянушку «Танкінскай Венецыі». Падчас Другой сусветнай вайны акупаваны Японіяй.

У кастрычніку 1954 года быў адпраўным пунктам аперацыі «Рэйс да волі», падчас якой 293 тысячы ўцекачоў было эвакуіравана з камуністычнага Паўночнага В'етнама у Сайгон, сталіцу Паўднёвага В'етнама, караблямі ВМС ЗША. У 1972 годзе моцна пацярпеў ад бамбардыровак амерыканскай авіяцыі, бо быў адзіным буйным портам Паўночнага В'етнама.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны адбудаваны ў буйны гандлёва-прамысловы цэнтр. Цэнтр рыбалоўства. Адзін з адпраўных пунктаў турыстаў, якія накіроўваюцца ў заліў Халонг.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Хайфон знаходзіцца за 108 км[1] на паўночны ўсход ад Ханоя і злучаны з ім чыгуначнай лініяй і платнай аўтастрадай. Марскі порт, другі паводле аб'ёмаў грузаабароту ва В'етнаме. Міжнародны аэрапорт Катбі.

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Хайфон з'яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Зноскі

  1. Атлас дорог Вьетнама = Tập bản đồ Giao thông đường bộ Việt nam. — Ханой: Cartographic Publishing House, 2006. — P. 121. — 15 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]