Хакаўаі (міфалогія)
Хакаўаі / хакіёі | |
---|---|
маары: hakawai / hokioi | |
Міфалогія | маарыйская |
Тып | птушка, прадвеснік |
Мясцовасць | Новая Зеландыя |
Хакаўаі (маары: hakawai) — птушка-прадвеснік у міфалогіі новазеландскіх маары. Сярод плямёнаў Паўночнага вострава вядомая як хакіёі (hokioi). Паводле павер’яў, птушку можна было пачуць, але, як правіла, не пабачыць. Ёсць спробы звязаць міф з начнымі крыкамі бакасоў роду Coenocorypha.
Звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле маарыйскіх паданняў, хакаўаі была адной з адзінаццаці святых птушак, званыя тапу, бога ветру Ракамаамаа . Хакаўаі жылі на нябёсах і спускаліся на зямлю толькі ўначы. Маары ўяўлялі яе як гіганцкую драпежную птушку, а правадыр племені Нгаці-апа апісаў яе (пад назвай хакіёі) губернатару Новай Зеландыі сэру Джорджу Грэю наступным чынам[1]:
Колер яе быў чырвоны, чорна-белы. Гэта была птушка з (чорнымі) пёрамі з жоўтым і зялёным адценнямі; на верхавіне ў яе быў пучок чырвоных пёраў. Гэта была вялікая птушка, памерам з моа.
Арыгінальны тэкст (англ.)Its colour was red and black and white. It was a bird of (black) feathers, tinged with yellow and green; it had a bunch of red feathers on the top of its head. It was a large bird, as large as the moa.
Пачуць хакаўаі лічылася дрэннай прыметай, якая традыцыйна прадвяшчала вайну. Новазеландскія арнітолагі задаюцца пытаннем, ці звязаны гэты міф з сапраўднай птушкай, якая вымерла або ўсё яшчэ жыве, пры гэтым некаторыя сцвярджаюць, што міф быў натхнёны вымерлым арлом Хааста (Hieraaetus moorei)[2]. З гэтым арлом таксама звязваюць маарыйскі міф аб драпежнай птушцы-забойцы паўакаі.
Хоць згадка пра хакаўаі сустракаецца ў міфалогіі маары па ўсёй Новай Зеландыі, паколькі еўрапейцы засялілі ўсе асноўныя астравы, сённяшнія заявы аб хакаўаі ў асноўным абмяжоўваюцца ізаляванымі месцамі, як астравы Матнбёрд , некалькі невялікіх астравоў у наваколлях праліва Фова і востравам Сцьюарт на крайнім поўдні Новай Зеландыі. На астравах Матнбёрд няма сталых жыхароў, але іх наведваюць сезонна, з сярэдзіны сакавіка да канца траўня, для лоўлі так званых «барановых птушак» (англ.: mutton birds) — птушанят шэрых буравеснікаў для ежы і тлушчу, якія па гусце вельмі падобныя на бараніну.
Кліч, які прыпісваецца хакаўаі, апісвалі як які складаецца з двух асноўных частак: спярша гучнае хакваі-хакваі, за якім ідзе глухі роў міфічнай істоты, што ляціць на высокай хуткасці[2].
Даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]У 1980-х гадах арнітолаг доктар Колін Міскелі, які вывучаў новазеландскіх бакасаў роду Coenocorypha, пасля таго, як пачуў і запісаў клічы бакаса чатэмскага (C. pusilla), даследаваў магчымасць таго, што гукі, якія прыпісваюцца нядаўна на выспах Бараніны, маглі выдавацца нядаўна вымерлым бакасам паўднёваастраўным (Coenocorypha iredalei), які раней быў названы бакасам сцьюарцкім і лічыўся падвідам бакаса оклендскага (Coenocorypha aucklandica)[2] — маленькай карычневай птушкі даўжынёй каля 21-24 см.
Міскелі апытаў некалькіх тубыльных птушкаловаў на «барановую птушку», якія сцвярджалі, што чулі ўласцівыя хакаўаі гукі. Навуковец выявіў, што частата выяўленняў птушкі з гадамі няўхільна памяншалася, аж да пачатку 1960-х гадоў, калі міфічную істоту больш ніхто не чуў. Негаласавыя гукі, якія вырабляюцца хакаўаі, апісваліся па-рознаму: «гук, як быццам у лодку апускаюць кабельны ланцуг», «рэактыўны струмень», «жалюзі, якія зацягваюць наверх» або «снарад, які пралятае над галавой»[2]. Рэакцыя на гукі ў тых, хто іх чуў, звычайна была перапудам[2].
Зніжэнне частаты «выяўленняў» хакаўаі да іхняга поўнага знікнення адпавядае выміранню бакаса паўднёваастраўнога, апошнім сховішчам якога сталі астравы Матнбёрд і адкуль іх, верагодна, паступова выцеснілі пацукі, здзічэлыя каты і нелятаючыя ўекі . Апошнія вядомыя асобіны бакаса памерлі ў 1964 годзе на востраве Біг-Саўт-Кейп у выніку выпадковага завозу туды чорных пацукоў[3].
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Бакасы родаў Gallinago і Lymnocryptes, а таксама блізкія да іх слонкі Scolopax здзяйсняюць токавыя палёты ў прыцемках і ў месяцовыя ночы, выдаючы механічныя гукі, апісваныя як «барабанны дробат», «блеянне» ці «гудзенне прапелера», за кошт вібрацыі іхніх перайначаных вонкавых рулявых пёраў ад парыву паветра падчас пікіравання.
Пра свае даследаванні на Чатэмскіх астравах Міскелі пісаў[2]:
Я вывучаў чатэмскага бакаса на астравах Саўт-Іст і Мангерэ з лістапада 1983 па студзень 1984 года і ў ліпені 1986 года і зафіксаваў тры розных відаў такавання ў палёце. Усе гэтыя прадстаўлення здзяйсняліся ноччу; найбольш відовішчны выступ уключаў як вакальную, так і невакальную часткі. Ад гэтага прадстаўлення валасы сапраўды ўставалі дыбам, калі я ўпершыню пачуў яго. Вакальная складовая ўяўляла сабой двухскладовы кліч, паўтораны пяць разоў, тоесны аднаму з наземных заклікаў, што выдаюцца тэрытарыяльным самцом чатэмскага бакаса. Пасля гэтага пачуўся гучны роў, падобны на рэактыўны самалёт над галавой, калі птушка на высокай хуткасці праляцела над шасціметровым полагам. Невакальная складовая закліку сумяшчала тры дыяпазоны (0,7 кгц, 0,9 кгц і 1,2 кгц) і доўжылася каля 1,5 секунды.
Арыгінальны тэкст (англ.)I studied Chatham Snipe on South East and Mangere Islands during November 1983 to January 1984 and in July 1986, and recorded three different kinds of aerial displays. All these displays were performed at night; the most spectacular display included both a vocal and a non-vocal component. This display was indeed hair-raising when I first heard it. The vocal component was a disyllabic call, repeated five times, identical to one of the ground displays given by territorial male Chatham Island Snipe. This was followed by a loud roar, similar to a jet passing overhead, as the bird swooped over the 6 m canopy at high speed. The non-vocal component of the call had three stacked bands (0.7 kHz, 0.9 kHz & 1.2 kHz) and lasted for about 1.5 seconds.
і таксама[2]:
Калі гэтае паветранае прадстаўленне чатэмскага бакаса падобна «барабаннаму дробату» або «блеянню» бакасаў Gallinago, то негаласавая частка такавання, хутчэй за ўсё, ствараецца паветранымі струменямі, якія прымушаюць хваставыя пёры вібраваць пры імклівым пікіраванні птушкі. Ускоснае пацверджанне гэтаму я назіраў у двух з 24 дарослых самцоў бакаса, з якімі мне даводзілася мець справу на Паўднёваўсходнім востраве (Саўт-Іст) ў лістападзе 1983-студзені 1984 гады. Іх хваставыя пёры мелі незвычайны знос. Стрыжні ўсіх 14 прастакутнікаў адламаліся прыкладна на 5 мм ад кончыка, утварыўшы літару V на кончыку кожнага пяра. Я злучаю гэты незвычайны знос пёраў з вібрацыйнай напругай падчас выступаў.
Арыгінальны тэкст (англ.)If this aerial display of Chatham Island Snipe is homologous with the “drumming” or “bleating” of Gallinago snipes, the non-vocal part of the call is likely to be created by air currents making the tail feathers vibrate as the bird dives at speed. I found indirect evidence of this on two of the 24 adult male snipe that I handled on South East Island in November 1983-January 1984. Their tail feathers had unusual wear. The shafts of all 14 rectrices had snapped off about 5 mm from the tip, creating a V at the tip of each feather. I attribute this unusual feather wear to vibrational stress during the display.
Даследаванне музейных шкурак з калекцый птушак паказала такую характэрную пацёртасць рулявых пёраў у самцоў бакаса з Чатэмскіх астравоў (від C. pusilla), вострава Сцьюарт (від C. iredalei), Оклендскіх астравоў (C. aucklandica aucklandica) і Астравоў Антыподаў (C. a. meinertzhagenae)[2]. З тых часоў такое жа хваставое апярэнне было выяўлена ў бакасаў з астравоў Снэрс (C. huegeli)[3] і ў нядаўна апісанага віду бакасаў (C. a. perseverance) з вострава Кэмпбел[4], а згадкі пра хакаўаі былі заўважаныя на астравах Окленд і Антыподаў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Паўакаі
- Д’ябальская птушка — падобная птушка-прадвеснік у фальклоры Шры-Ланкі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Bruce, R.C. (1892). "On a Maori Waiata" (PDF). Transactions and Proceedings of the Royal Society of New Zealand. 25: 426–427.
- Charteris, Matt; Miskelly, Colin (2005). Snares Island snipe (tutukiwi) translocation to Putauhinu Island, April 2005 (PDF). Wellington: Department of Conservation. ISBN 0-478-22687-X.
- Miskelly, C.M. (1987). "The identity of the Hakawai" (PDF). Notornis. 34 (2): 95–116. Архівавана з арыгінала (PDF) 2009-03-25.
- Miskelly, Colin M.; Bell, Elizabeth A.; Elliott, Graeme P.; Walker, Kath J. (2006). "'Hakawai' aerial displaying by three populations of subantarctic snipe (genus Coenocorypha)". Notornis. 53 (4): 375–381. Архівавана з арыгінала 2008-10-16.