Харасан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астан Харасан у Іране
Астан Харасан у Іране

Хараса́н (перс.: خراسان — Xorâsân — адкуль прыходзіць сонца) — гістарычная вобласць, размешчаная ва Усходнім Іране. Назва «Харасан» вядома з часоў Сасанідаў. Харасан вядомы ва ўсім свеце вытворчасцю шафрану і барбарысу[1], якія растуць у паўднёвых гарадах вобласці (вытворчасць звыш 170 тон штогод). Харасан таксама вядомы сваімі знакамітымі дыванамі і грабніцамі Фірдаўсі, Амара Хаяма і Імама Рэзы.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Харасан быў самай вялікай правінцыяй Ірана, пакуль не быў падзелены на тры правінцыі 29 верасня 2004 года. Правінцыі, ухваленыя парламентам (18 мая 2004) і Саветам Апекуноў (29 мая 2004):

Гісторыя Харасана[правіць | правіць зыходнік]

Вялікі Харасан уключаў тэрыторыі, якія сёння падзелены паміж Іранам, Таджыкістанам, Афганістанам, Узбекістанам і Туркменістанам. Некаторыя найважнешыя гарады старажытнай Персіі размешчаны менавіта ў Вялікім Харасане: Нішапур (цяпер Іране), Мерв і Санджан (цяпер Туркменістан), Герат. За сваю доўгую гісторыю Харасан зведаў шмат заваёўнікаў і імперый: грэкі, цюркі, арабы, узбекі, сельджукі, манголы, сефевіды і інш.

У XIVXV стагоддзях Харасан быў найважнейшым цэнтрам навук і мастацтваў. Тут, пераважна ў горадзе Гераце, жылі і працавалі паэты Лутфі, Джамі, Алішэр Наваі, Фегані Баба, султан Хусейн Байкара, які пісаў вершы пад псеўданімам Хусайні, мастак Бехзад.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай этнічнай групай у гэтай вобласці з’яўляюцца персы, але Харасан, у выніку сваёй складанай гісторыі, адрозніваецца вялікай разнастайнасцю этнічных груп, сярод якіх туркмены, харасанскія цюркі на паўночным захадзе; курды вакол Баджнурда і Пампавана; тэймуры і джэмшыды (якія ўваходзяць у аб’яднанне чэхер-аймакаў) на ўсходзе, некаторыя з якіх дагэтуль з’яўляюцца качэўнікамі (ілят); далей на паўднёвы захад — хеідарыис; і на паўднёвы ўсход — белуджы. З-за прытоку бежанцаў з Афганістана ў апошнія гады ў вобласці існуе таксама вялікая афганская супольнасць. У гарадах сустракаюцца харасанскія арабы, цыгане і яўрэі. Найбольш распаўсюджанымі мовамі ў Харасане з’яўляюцца харасанска-цюркская, персідская і курдская.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хораса́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 529. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Хораса́н // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 450. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]