Хасэ Напалеон Дуартэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хасэ Напалеон Дуартэ
ісп.: Jose Napoleon Duarte Fuentes
прэзідэнт Сальвадора[d]
1 чэрвеня 1984 — 1 чэрвеня 1989
Папярэднік Álvaro Magaña[d]
Пераемнік Alfredo Cristiani[d]

Нараджэнне 23 лістапада 1925(1925-11-23)[1][2][…]
Смерць 23 лютага 1990(1990-02-23)[1][3][…] (64 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хасэ Напалеон Дуартэ Фуэнтэс (ісп.: Jose Napoleon Duarte Fuentes, 23 лістапада 1925, Сан-Сальвадор — 23 лютага 1990, там жа) — лідар Хрысціянска-дэмакратычнай партыі (ХДП), прэзідэнт Рэвалюцыйнай урадавай хунты Сальвадора з 22 снежня 1980 па 2 мая 1982 і прэзідэнт Сальвадора з 1 чэрвеня 1984 па 1 чэрвеня 1989 года.

У 1960 годзе стаў адным з заснавальнікаў Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

У 1964 годзе быў у першы раз абраны на двухгадовы тэрмін мэрам Сан-Сальвадора. Гэты пост ён займаў у 1964—1970 гадах, пераабіраўся на выбарах ў 1966 і 1968 годзе. Асноўнай мэтай яго адміністрацыі было стварэнне новых школ і забеспячэнне такіх неабходных паслуг як асвятленне вуліц, каналізацыйныя сістэмы і смеццевыя калектары.

На выбарах 1972 года Дуартэ балатаваўся на пасаду прэзідэнта ад «Нацыянальнага саюза апазіцыі», найбуйнейшай партыяй якога была ХДП. Калі яго абранне на вышэйшую пасаду было амаль відавочным, ваенныя прыпынілі ход кампаніі і абвясцілі пераможцам палкоўніка Артура Маліну.

Праз некаторы час Дуартэ быў выгнаны з краіны і правёў больш за сем гадоў у Венесуэле. Быў абраны віцэ-прэзідэнтам Сусветнага хрысціянска-дэмакратычнага саюза, затым старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнай арганізацыі Амерыкі.

Зноскі