Ценіца (возера)
Выгляд
Ценіца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 141,6 м |
Даўжыня | 0,98 км |
Шырыня | 0,21 км |
Плошча | 0,162 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,21 км |
Найбольшая глыбіня | 8,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,74 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 18,9 км² |
Выцякаюць | Ценіца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Це́ніца[1] — возера ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,162 км², даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 2,21 км. Найбольшая глыбіня 8,5 м, сярэдняя — 3,74 м. Аб’ём вады 0,61 млн м³. Плошча вадазбору 18,9 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад лесам, на ўсходзе разараныя. Выцякае рака Ценіца.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ценіца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 270.
- Республика Беларусь. Витебская область. Шумилинский район: карта. Шумилино: план / Ред. В.А. Змачинская.. — Минск: РУП «Белкартография», 2014. — 2 500 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)