Цубауці Сёё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цубауці Сёё
яп.: 坪内逍遥
Дата нараджэння 22 мая 1859(1859-05-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 1935(1935-02-28)[2][3][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія пісьменнік, перакладчык, раманіст, выкладчык універсітэта, драматург, рэжысёр, тэатральны рэжысёр, літаратурны крытык, педагог
Гады актыўнасці 18851916
Тэатр
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цубауці Сёё (22 мая 1859, Ота, Гіфу — 28 лютага 1935, Амаці, Сідзуока) — японскі тэатральны рэжысёр, шэкспіразнаўца і літаратар, адзін са стваральнікаў сучаснага японскага тэатра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў англійскую філалогію і літаратуру ва ўніверсітэтах Нагоя і Токіа. Яго пераклад на японскую мову твораў Шэкспіра, які завяршыўся ў 1928 г. выданнем першага ў Японіі поўнага збору твораў, паклаў пачатак японскаму шэкспіразнаўству. Акрамя гэтага, яго ўвагу прыцягвала і развіццё сучаснага японскага тэатра, якое Цубауці разумеў як сінтэз заходняга і традыцыйна японскага элементаў. Тэарэтычныя асновы пабудовы тэатральнай гульні, якія ён адначасова практычна апрабаваў і ў сваіх шматлікіх п’есах, Цубауці развіў падчас сваёй выкладчыцкай дзейнасці ва ўніверсітэце Васэда ў Токіа. У сваім жаданні адэкватна ўвасобіць сцэнічную рэалізацыю сваіх ідэй, ён ў 1906 г. засноўвае тэатральную школу. У 1928 г. Цубауці засноўвае Тэатральны музей пры універсітэце Васэда.

Зноскі