Цысі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цысі
Род дзейнасці палітык, валадарная каралева, мастачка, манарх, фатографка
Дата нараджэння 29 лістапада 1835(1835-11-29)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1908(1908-11-15)[1][2] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Yehenara Huizheng[d]
Муж Сяньфэн
Дзеці Тунчжы (імператар)
Узнагароды і прэміі
ордэн Каштоўнай кароны ордэн Святой Кацярыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цысі (кіт.: 慈禧皇太后) (29 лістапада 1835 — 15 лістапада 1908, Пекін) — маньчжурская імператрыца, якая цягам 47 гадоў (з 1861 па 1908) дэ-факта кіравала Кітаем.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Будучая імператрыца нарадзілася ў 1835 годзе ў сям’і, якая належала да слыннага маньчжурскага роду. Яе ўзыходжанне да вяршынь улады пачалося ў 1853 годзе, калі яна стала адной са шматлікіх жонак імператара Сяньфэна. Праз тры гады яна ўжо была адной з галоўных фігур пры двары, бо нарадзіла бяздзетнаму да таго часу манарху спадкаемца. Уплыў Цысі на слабога і хворага імператара набыў такую моц, што многія дзяржаўныя справы вырашаліся толькі праз яе. Яна прымала даклады чыноўнікаў, падпісвала паперы і нават выказвала свае меркаванні на афіцыйных прыёмах, што было нечуванай справай для тагачаснага Кітая. Калі ў 1861 годзе Сяньфэн памёр, спрактыкаваная ў вядзенні інтрыг Цысі здолела адсунуць на другі план сваіх супернікаў і стаць усемагутнай кіраўніцай Кітая пры малалетнім імператары. Імператрыца цягам амаль паўстагоддзя заставалася самым уплывовым чалавекам у краіне, тым часам як на троне паспелі змяніць адзін аднаго яе сын Тунчжы (18611873) і пляменнік Гуансюй (18751908), абодва прадстаўнікі дынастыі Цын.

Зноскі

  1. а б Ci Xi // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Cixi // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.