Цэйхгаўз (Берлін)
Славутасць | |
Цэйхгаўз | |
---|---|
52°31′04″ пн. ш. 13°23′49″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Архітэктар | Франсуа Бландэль[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы[1] |
Цэйхгаўз[3] (ням.: Zeughaus, прамаўляецца «цойгхаус») — будынак у Берліне, было пабудавана ў якасці арсенала на бульвары Унтэр-дэн-Ліндэн і з’яўляецца яго найстарэйшым будынкам.
Першы камень у падмурак гэтага арсенала быў закладзены ў 1695 годзе. Будаўніцтва аднаго з самых прыгожых будынкаў нямецкага барока ў Паўночнай Германіі завяршылася толькі ў 1730 годзе.
Багата аздоблены фасад упрыгожвае мноства алегарычных фігур. На галоўным партале — выява прускага караля Фрыдрыха I, па загадзе якога быў пабудаваны Цэйхгаўз. Дзве багіні Перамогі нясуць яго герб. Надпіс, сэнс якога павінен падкрэсліць разумнасць ужывання зброі толькі для справядлівых мэт, у прыватнасці абвяшчае: «…На страх ворагам, у імя абароны свайго народа і саюзнікаў — Фрыдрых I». Чатыры жаночыя фігуры галоўнага ўваходу сімвалізуюць піратэхніку, арыфметыку, геаметрыю і механіку.
У 1806 годзе Цэйхгаўз быў разбураны войскамі Напалеона. У 1817—1821 гадах будынак быў адноўлены пад кіраўніцтвам Шынкеля, а падчас Другой сусветнай вайны зноў разбураны.
21 сакавіка 1943 года быў запланаваны замах на Гітлера з Герынгам, Гімлерам і Кейтэлем падчас іх наведвання выстаўкі армейскіх трафеяў у Цэйхгаўзе. План складаўся ў тым, што начальнік разведкі групы армій «Цэнтр» палкоўнік Рудольф-Крыстаф фон Герсдорф ахвяруе сабой, схаваўшы на сабе дзве міны запаволенага дзеяння, каб падарваць фюрара і яго акружэнне. Аднак Гітлер прабыў на выстаўцы менш часу, чым чакалася, і план сарваўся[4].
З 1952 па 1990 гады ў будынку Цэйхгаўза знаходзіўся Музей нямецкай гісторыі. Пасля ўз’яднання краіны плошчы былі перададзены Нямецкаму гістарычнаму музею.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
У фільме Тома Тыквера «Бяжы, Лола, бяжы» берлінскі Цэйхгаўз выступае ў якасці будынка казіно.
Зноскі
- ↑ а б Berlin cultural heritage database / пад рэд. Senate Department for Urban Development and the Environment Праверана 22 лютага 2017.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Л. П. Крысин. Толковый словарь иностранных слов. — М: Русский язык, 1998.
- ↑ Берлінскі замах на Гітлера . // 1batalion.com. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2013. Праверана 2013-1-16.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлінскі Цэйхгаўз