Цэнтральны Балкан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэнтральны Балкан
bg/Национален парк Централен Балкан

Гара Боцеў і вадаспад Райска-Прыскала
Катэгорыя МСАП — II (Нацыянальны парк)
Размяшчэнне Балгарыя
Плошча 716,69 км²
Дата заснавання 1991
Кіруючая арганізацыя Міністэрства аховы прыроды і водных рэсурсаў Балгарыі
Сайт visitcentralbalkan.net
physical
Цэнтральны Балкан
Цэнтральны Балкан

Нацыянальны парк «Цэнтральны Балкан» (балг.: Национален парк Централен Балкан) — запаведная зона, якая знаходзіцца ў цэнтры Балгарыі, у Балканскіх гарах. Вышыня парку вар'іруецца ад 550 м, каля горада Карлава да 2376 м каля гары Боцеў, самай высокай вяршыні Балкан. Заснаваны 31 кастрычніка 1991 года. Трэцяя па плошчы запаведная зона Балгарыі: 716,69 км² агульная плошча, даўжыня — 85 км з захаду на ўсход, сярэдняя шырыня 10 км. Размяшчаецца ў пяці абласцях: Ловечскай, Габраўскай, Сафійскай, Плоўдзіўскайй і Старазагорскай. Уключае дзевяць запаведнікаў: Боацін, Царычына, Казяны-Сцяна, Стенета, Северен-Джендем, Пеешці-Скале, Саколна, Джендема і Стара-Рака.

Цэнтральны Балкан — адзін з самых буйных і каштоўных нацыянальных паркаў у Еўропе. МСАП прысудзіў яму катэгорыю II (нацыянальны парк). Восем запаведнікаў парку, як і сам парк, уваходзяць у спіс асабліва ахоўных зон ААН, чатыры запаведніка ўваходзяць у Сусветную сетку біясферных рэзерватаў праграмы ЮНЕСКА «Чалавек і біясфера». Паўнавартасны член фонду PAN Parks.

Парк размяшчаецца ў зоне Радопскага змешанага лесу. З'яўляецца домам для мноства рэдкіх раслін і жывёл, а таксама мае вялікае гістарычнае і культурнае значэнне для навукі. Флора прадстаўлена 2340 разнавіднасцямі дрэў і раслін, лясы займаюць 56% зоны. Налічваецца 59 відаў млекакормячых, 224 віды птушак, 14 відаў рэптылій, 8 відаў амфібій, 6 відаў рыб і 2387 відаў беспазваночных.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Парк зімой

Парк створаны ў 1991 годзе для захавання ўнікальнай прыроднай спадчыны і абароны ад згубнага гарадскога ўплыву. Кіраваннем парку займаецца дырэктарат, які падначальваецца Міністэрству аховы навакольнага асяроддзя і водных рэсурсаў. Дырэктарат супрацоўнічае з многімі арганізацыямі для дасягнення мэтаў па ахове парку.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Плошча: 71669,5 га
  • Даўжыня: 85 км
  • Шырыня: 10 км
  • Самая высокая вяршыня: Боцеў, 2376 м
  • Самая нізкая кропка: Карлава, каля 500 м
  • Лесу: 44000,8 га
  • Астатняя частка: 27668,7 га
  • 70% натуральных экасістэм
  • 9 запаведнікаў плошчай 20019 га

Экасістэмы[правіць | правіць зыходнік]

Горны масіў Трыглаў

Шматвяковыя лясы з бука, елкі, піхты, граба і скальнага дуба займаюць большую частку парку. Больш за палову флоры Балгарыі было знойдзена ў парку: 10 відаў і 2 падвіда з'яўляюцца эндэмікамі і больш не сустракаюцца нідзе ў свеце. Больш за 130 раслін і жывёл парку занесены ў Чырвоную кнігу.

Вядомыя 166 відаў лекавых раслін, 12 з іх ахоўваюцца законам. Таксама ёсць 229 відаў моху, 256 відаў грыбоў, 208 відаў водарасцяў. Цэнтральная частка Балканскага хрыбта — дом для 70% усіх беспазваночных арганізмаў і 62% пазваночных жывёл Балгарыі. Налічваецца 224 віды птушак, што робіць нацыянальны парк важным міжнародным запаведнікам для птушак.

Фінансуемы Еўрасаюзам праект CORINE BIOTOPS прапанаваў метадалогію класіфікацыі месцаў пражывання, і 49 тыпаў месцаў пражывання з праекта прадстаўлены ў Цэнтральным Балкане. 24 тыпы занесены ў «Спіс знаходзячыхся пад пагрозай знікнення месцаў пражывання» і патрабуюць спецыяльных мер абароны ў адпаведнасці з Канвенцыяй Еўрасаюза аб асяроддзях пасялення.

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца высакагорныя лугі, вертыкальныя скалы, абрывы, глыбокія каньёны, вадаспады і шматлікія вяршыні, з якіх каля 20 з'яўляюцца двухтысячнікамі. Цэнтральны Балкан з'яўляецца любімым месцам для турыстаў, натуралістаў і навукоўцаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]