Эдгар дэ Валь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдгар дэ Валь
Edgar von Wahl
Дата нараджэння 11 жніўня 1867(1867-08-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 сакавіка 1948(1948-03-09)[1] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Оскар фон Валь[d]
Маці Lydia Amalie Marie von Husen[d]
Род дзейнасці мовазнавец, эсперантыст, ідыст, настаўнік, палітык
Навуковая сфера лінгвістыка
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдга́р дэ (фон) Валь (Edgar de Wahl, Edgar von Wahl; 11 жніўня 1867 — 9 сакавіка 1948) — стваральнік міжнароднай штучнай мовы акцыдэнталь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1867 годзе ў Альвіёпалі (цяпер Першамайск Мікалаеўскай вобласці, Украіна). Балтыйскі немец з дваранскай сям’і. Вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, выкладаў фізіку і матэматыку ў Рэвелі (цяпер Талін, Эстонія). Валодаў шматлікімі еўрапейскімі мовамі. У маладосці быў прыхільнікам валапюка.

Адразу пасля апублікавання ў 1887 годзе праекта мовы эсперанта пачынае перапіску з Л. Заменгофам. Згодна з яго прапановай першапачатковыя карэлятывы часу kian — калі, tian — тады, ĉian — заўсёды, аманімічныя формам вінавальнага склону займеннікавых прыметнікаў kia — які, tia — такі, ĉia- усякі, былі заменены Заменгофам на kiam, tiam, ĉiam. Пераклаў на эсперанта «Княжну Мэры» М. Ю. Лермантава (1889, другое выданне 1896), стаўшы трэцім пасля Заменгофа і Антонія Грабоўскага аўтарам-эсперантыстам. Быў адным са стваральнікаў пецярбургскага таварыства «Espero», актыўна ўдзельнічаў у газеце «La Esperantisto».

Пасля таго, як у 1894 годзе былі адвергнуты прапанаваныя Заменгофам рэформы (пазней увасабіўшыяся ў мове іда), дэ Валь пакідае эсперанта-рух і пачынае працу над новай, больш натуралістычнай штучнай мовай. Унёс шэраг прапаноў у мову мундалінгве Ю.Лота. У 1906 годзе публікуе першы варыянт уласнага лінгвапраекта пад назвай «аулі» (Auli, ад Auxiliari Lingue International — міжнародная дапаможная мова), які стаў асновай акцыдэнталя. У 1907 годзе рэфармуе мову неўтраль для ўдзела ў конкурсе, аб’яўленым Сусветнай дэлегацыяй па прыняццю міжнароднай мовы.

Эдгар дэ Валь (справа, 1927)

У 1921 годзе разам з Я. І. Лінцбахам аднаўляе таварыства «Касмаглот(т)», якое дзейнічала ў 19161918 гадах у Санкт-Пецярбургу. У 1922 годзе выдае першы нумар часопіса «Kosmoglott», дзе выказвае прынцыпы і граматычныя правілы новай мовы, якая пасля атрымае назву акцыдэнтальзаходні»). У журнале «Kosmoglot» (з 1927 года — «Cosmoglotta») разглядаліся розныя лінгвапраекты, у 20-я гады ён быў даволі плюралістычнай трыбунай для абмеркавання праблем і накірункаў інтэрлінгвістыкі («касмаглотыкі»). Развіццё акцыдэнталя Эдгар дэ Валь пакінуў яго носьбітам. З пачаткам Другой сусветнай вайны яго кантакты з акцыдэнталістскім рухам (базіраваўшымся ў нейтральнай Швейцарыі), сталі эпізадычнымі.

Памёр у 1948 годзе ў адным з эстонскіх санаторыяў, дзе правёў апрошнія гады жыцця.

Зноскі

  1. а б Edgar von Wahl // BBLD - Baltisches biografisches Lexikon digital — 2012. Праверана 9 кастрычніка 2017.