Эльфгіфу Нартгемптанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльфгіфу Нартгемптанская
Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1036
Род Кнютлінгі
Бацька Эльфгельм Ёркскі[d]
Маці Вульфрун[d][1]
Муж Кнуд Вялікі[2][3]
Дзеці Гаральд I[1][2] і Свен Кнудсан[1]
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльфгіфу Нартгемптанская (англасакс.:Ælfgifu; англ.: Aelgif) — неафіцыйная жонка Кнуда Вялікага, караля Англіі, Даніі і Нарвегіі напачатку XI стагоддзя. Гады жыцця Эльфгіфу невядомыя.

Эльфгіфу была дачкой нейкага Эльфгельма, элдармена англасаксонскай Нартумбрыі. Дзякуючы значным уладанням свайго бацькі ў Нартгемптаншыры, Эльфгіфу атрымала мянушку Нартгемптанская.

Каля 1015 г. Кнуд Вялікі, вядучы барацьбу за англійскі прастол, узяў Эльфгіфу ў жонкі, аднак кананічны шлюб аформлены не быў. Эльфгіфу нарадзіла Кнуду двух дзяцей — Свена, будучага караля Нарвегіі, і Гаральда, будучага караля Англіі. Але ўжо ў 1017 г. Кнуд пабраўся афіцыйным шлюбам з сястрой нармандскага герцага Эмай. Нягледзячы на гэта, Эльфгіфу захавала асобае месца пры двары караля, хоць, мабыць, доўгі час пражывала ў Даніі.

У 1030 г. Кнуд прызначыў Эльфгіфу кіраўніцай Нарвегіі ад імя іх сына Свена. Незадоўга да прыбыцця каралевы ў Нарвегію, яе прастол паспрабаваў захапіць Олаф, былы нарвежскі кароль, зрынуты Кнудам Вялікім, але яго армія была разбіта 29 ліпеня 1030 г. у бітве пры Стыкластадзіры, а сам Олаф быў забіты. Неўзабаве ў Нарвегію прыбытку Свен і Эльфгіфу, якія былі прызнаны рэгентамі краіны. Іх кіраванне ў Нарвегіі, аднак, апынулася правальным. «Час Эльфгіфу» яшчэ доўга было сінонімам улады, заснаванай на жорсткасці і злоўжываннях. Каралева паспрабавала ўвесці ў Нарвегіі новыя падаткі, павялічыць дзяржаўныя павіннасці і ўзмацніць жорсткасць пакарання за парушэнне парадку. Моцная цэнтральная ўлада, характэрная для дацкага каралеўства, была невядомая ў Нарвегіі, што выклікала масавыя абурэнні, якія ўзмацняліся ганарыстым характарам самай каралевы. У 1033 г., пад уплывам мецяжоў у цэнтральнай частцы краіны, Эльфгіфу і Свен беглі з Тронхейма ў паўднёвую Нарвегію, а ў 1035 г. на хвалі масавай падтрымкі ў краіну вярнуўся сын Олафа II Магнус Высакародны, які быў прызнаны каралём Нарвегіі. Эльфгіфу і Свен былі выгнаны.

Неўзабаве пасля вяртання Эльфгіфу ў Англію сканаў кароль Кнуд Вялікі. Хоць яго спадчыннікам павінен быў стаць Хардэкнуд, сын Кнуда і Эмы Нармандскай, Эльфгіфу ўдаўся дамагчыся падтрымкі значнай часткі англасаксонскай знаці ў абранні кіраўніком краіны яе ўласнага сына Гаральда. На сходзе ў Оксфардзе ў 1036 г. Гаральд быў прызнаны рэгентам Англіі, а неўзабаве абвешчаны каралём. Фактычным кіраўніком краіны, аднак, заставалася Эльфгіфу. Але іх кіраванне працягвалася нядоўга: у пачатку 1040 г. Гаральд сканаў, а ў Англіі высадзіўся Хардэкнуд, які неўзабаве захапіў англійскі прастол. Далейшы лёс Эльфгіфу невядомы.

Зноскі

  1. а б в Lundy D. R. The Peerage
  2. а б Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]