Эльфрыдэ Елінек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльфрыдэ Елінек
ням.: Elfriede Jelinek
чэшск.: Elfriede Jelineková
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1946(1946-10-20)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Friedrich Jelinek[d]
Муж Gottfried Hüngsberg[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, драматург, сцэнарыст, паэтка, перакладчыца, раманіст, лібрэтыст, літаратурная крытык
Гады творчасці з 1987
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
elfriedejelinek.com (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эльфрыдэ Елінек (ням.: Elfriede Jelinek; нар. 20 кастрычніка 1946) — аўстрыйская пісьменніца і драматург яўрэйскага паходжання, якая піша пераважна на феміністычныя тэмы.

Нарадзілася Елінек у аўстрыйскім горадзе Мюрцушлаг, яе бацька, яўрэй, паходзіць з Чэхіі, а маці — з Вены. Елінэк атрымала музычную адукацыю ў Венскай кансерваторыі. Яе літаратурны дэбют адбыўся ў 1967 годзе, калі яна выдала сваю першую кнігу паэзіі. Елінэк піша прозу, вершы і п’есы. Паводле рамана Елінек «Піяністка» рэжысёр Міхаэль Ханэке зняў фільм, які атрымаў Гран-пры на Канскім кінафестывалі 2001 г. Сярод іншых твораў пісьменніцы — раманы «Пажада» (Lust) і «Каханкі» (Die Liebhaberinnen). У 2004 годзе Елінэк атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры «за музычныя плыні галасоў і контар-галасоў у яе раманах і п’есах, якія з выключнай моўнай стараннасцю дэманструюць абсурднасць грамадскіх клішэ і іх прыгнятальную сілу». Асноўныя тэмы яе творчасці: жаночая сексуальнасць, вайна паміж жанчынай і мужчынам.

На беларускую мову Нобелеўскую лекцыю Елінек пераклаў Альгерд Бахарэвіч[4], урывак з рамана «Дзеці мёртвых» — Вольга Гронская[5].

Зноскі

  1. Elfriede Jelinek // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Elfriede Jelinek // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Наўзбоч. Нобелеўская лекцыя
  5. Елінэк, Эльфрыдэ. Дзеці мёртвых (Урывак з рамана) // ARCHE. № 9 (108) — 2011. С. 265—275. Архівавана 21 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]