Эмануэль Ласкер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмануэль Ласкер
ням.: Emanuel Lasker
Дата нараджэння 24 снежня 1868(1868-12-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1941(1941-01-11)[1][2][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Martha Lasker[d]
Род дзейнасці матэматык, шахматыст, bridge player, філосаф, шахматны кампазітар
Навуковая сфера алгебра, шахматы[6], матэматыка[6] і філасофія[6]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][7]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Max Noether[d][9]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмануэль Ласкер (ням.: Emanuel Lasker, 24 снежня 1868 — 11 студзеня 1941) — нямецкі шахматыст і матэматык, прадстаўнік пазіцыйнай школы, другі чэмпіён свету па шахматах (1894—1921). Ласкер захоўваў званне чэмпіёна свету 27 гадоў, што з'яўляецца рэкордным дасягненнем для шахмат, а працягваў выступаць на вышэйшым узроўні да 68 гадоў.

Ласкер валодаў універсальным стылем гульні, аднак яго самымі моцнымі бакамі лічылі пазіцыйнае пачуццё і эндшпіль. Многія біёграфы і даследчыкі называюць Ласкера першаадкрывальнікам псіхалагічнага падыходу да шахматах: лічыцца, што Ласкер часцяком быў гатовы пайсці на пагаршэнне сваёй пазіцыі, каб накіраваць гульню ў нязручнае для канкрэтнага суперніка рэчышча. Гэтая кропка гледжання папулярная і цяпер, хоць частка экспертаў лічыць яе памылковай і тлумачыць дасягненні Ласкера глыбокім разуменнем шахмат і ўменнем ацаніць плюсы і мінусы таго ці іншага працягу партыі.

На працягу сваёй шахматнай кар'еры Ласкер неаднаразова спыняў выступу на некалькі гадоў для заняткаў матэматыкай і філасофіяй. Ласкер абараніў доктарскую дысертацыю па матэматыцы ў 1901 годзе, а яго галоўным дасягненнем у матэматыцы стала тэарэма, названая ад імя Ласкера і Эмі Нётэр, якая пазней падагульніла высновы Ласкера. Акрамя гэтага Ласкер выдаў некалькі філасофскіх прац і літаратурных твораў.

У лютым 1936 года Ласкер выступіў у БССР з сеансам адначасовай гульні на 25 дошках. Яго афіцыйна прымаў старшыня Савета народных камісараў БССР М. Галадзед.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Emanuel Lasker // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. а б Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537.
  5. Find a Grave — 1996.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
  8. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  9. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 кастрычніка 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]