Эштан Картэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эштан Картэр
англ.: Ashton Baldwin Carter
Міністр абароны ЗША
17 лютага 2015 — 20 студзеня 2017

Нараджэнне 24 верасня 1954(1954-09-24)[1][2]
Смерць 24 кастрычніка 2022(2022-10-24)[3] (68 гадоў)
Жонка Clayton Spencer[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, фізік
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эштан Болдуін Картэр (англ.: Ashton Baldwin Carter; 24 верасня 1954, Філадэльфія, Пенсільванія — 24 кастрычніка 2022) — амерыканскі палітык і фізік, эксперт па палітыцы бяспекі. Міністр абароны ЗША з 17 лютага 2015 году па 20 студзеня 2017.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў Філадэльфіі, Пэнсыльванія. Яго бацька Уільям Стэл Картэр Малодшы — ветэран Другой сусветнай вайны, у ваенна-марскім флоце быў неўролагам і псіхіятрам. Таксама Уільям Картэр быў старшынёй аддзела ў Мемарыяльным шпіталі Абингтон на працягу 30 гадоў. Маці — Эн (Болдвин) Картэр, выкладчык англійскай мовы. Эштан Картэр рос разам з трыма роднымі братамі. Ва ўзросце 11 гадоў, калі Эштан Картэр працаваў на сваёй першай працы ў мыйцы машын, ён быў звольнены за тое, што абліў брудам ўладальніка машыны.

Атрымаў ступень бакалаўра ў Ельскім універсітэце па сярэднявечнай гісторыі і тэарэтычнай фізіцы. Доктарскую ступень у галіне тэарэтычнай фізікі атрымаў як стыпендыят Родса ў Оксфардскім універсітэце. Выкладаў у Гарвардскім і ў Стэнфардскім універсітэтах. Працаваў кансультантам па пытаннях палітыкі бяспекі, у прыватнасці ў Goldman Sachs.

У 1993—1996 гадах працаваў у Дэпартаменце абароны ў адміністрацыі Біла Клінтана як памочнік міністра абароны ЗША па пытаннях міжнароднай палітыкі бяспекі. У адміністрацыі Барака Абамы: з 29 красавіка 2009 па 5 кастрычніка 2011 — намеснік міністра абароны па набыцці, лагістыцы і тэхналогіях, на гэтай пасадзе ён адказваў за закупкі зброі; з 6 кастрычніка 2011 па 3 снежня 2013 быў першым намеснікам Міністра абароны ЗША.

У снежні 2014 года Прэзідэнт ЗША Барак Абама прадставіў кандыдатуру Картэра на пасаду міністра абароны ЗША. Сенат ЗША зацвердзіў яго кандыдатуру першага лютага 2015 года.

Памёр 24 кастрычніка 2022 года пасля сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. Ashton Carter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ashton Carter // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ashton Carter, defense secretary under Obama, dies at 68 // CBS NewsCBS Broadcast Center: 2022. Праверана 14 лістапада 2022.