Юзаф Панятоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Панятоўскі
Józef Antoni Poniatowski
Мастак І. Грасі. Партрэт Юзафа Панятоўскага
Мастак І. Грасі. Партрэт Юзафа Панятоўскага
Мянушка Польскі Баярд
Дата нараджэння 7 мая 1763(1763-05-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1813(1813-10-19)[1][2][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Анджэй Панятоўскі[d]
Маці Maria Teresa Kinsky von Weichnitz und Tettau[d]
Дзеці Юзаф Панятоўскі[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Першая французская імперыя[d]
Род войскаў пяхота
Званне Маршал Імперыі[d]
Камандаваў V Corps[d] і VIII Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла
Ордэн Чырвонага арла
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Антон Панятоўскі (польск.: Józef Poniatowski; 7 мая 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, генерал-лейтэнант польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813).

Паходзіць з роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 3 1780 служыў у аўстрыскай арміі, з 1788 палкоўнік, ад’ютант імператара Іосіфа II. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад расійскіх войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на расійскую службу. 3 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі французскае войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, Ю. А. Панятоўскі стаў на чале мясцовай міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снежня 1806 камандаваў адноўленым польскім войскам, са студзеня 1807 ваенны міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстрыйскіх войск у Галіцыі, У 1811 зноў адмовіўся паступіць на расійскую службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вялікай арміі». У пачатку кампаніі пераследаваў 2-ю Заходнюю армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса Панятоўскага ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польскіх войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў Ю. А. Панятоўскага ў маршалы, прыкрываў адыход французскіх войск. У час пераправы праз раку Эльстэр быў цяжка паранены і патануў.

У 1814 прах Ю. А. Панятоўскага перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік Ю. А. Панятоўскага (скульптар Б. Торвалвдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І. Ф. Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.

Зноскі

  1. а б Józef Antoni Poniatowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jozef Antoni Poniatowski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Понятовский Юзеф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лукашэвіч А. Панятоўскі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  • Szymanowski. «Poniatowscy». — Жэнева, 1880.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]