Юлія Уладзіміраўна Друніна
Юлія Уладзіміраўна Друніна | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 мая 1924[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1991[4][5] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Муж | Aleksei Kapler[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца |
Гады творчасці | з 1945 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | паэзія і лірыка |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
lib.ru/POEZIQ/DRUNINA/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юлія Уладзіміраўна Друніна (руск.: Ю́лия Влади́мировна Дру́нина; 10 траўня 1924 ці 10 траўня 1925, Масква — 21 лістапада 1991, Савецкі Пісацель, Падольскі раён, Маскоўская вобласць) — савецкая паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя М. Горкага (1975). Член Саюза пісьменнікаў СССР. Сакратар Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў РСФСР. Народны дэпутат СССР. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
У пачатку 1945 года ў часопісе «Знамя» была надрукавана падборка вершаў Юліі Друнінай. У сакавіку 1947 года Друніна прыняла ўдзел у Першай Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў, што падтрымала яе маральна і дало магчымасць працягваць сваю творчую дзейнасць. У 1948 годзе выйшла першая кніга вершаў Юліі Друнінай «У салдацкім шынялі». Затым паэтэса была прынята ў кандыдаты Саюза пісьменнікаў — быў тады такі інстытут.
У 1952 годзе пасля выхаду другой кніжкі Друніна падала заяву пра перавод з кандыдатаў у члены Саюза пісьменнікаў. Друніну падтрымаў Твардоўскі, толькі пасля яго выступу сакратарыят СП прыняў рашэнне перавесці яе ў сябры СП СССР.
У наступныя гады зборнікі выходзілі адзін за адным: у 1955 годзе — зборнік «Гутарка з сэрцам», у 1958 годзе — «Вецер з фронту», у 1960 годзе — «Сучаснікі», у 1963 годзе — «Трывога» і іншыя. У 1967 годзе Друніна пабывала ў Германіі, у Заходнім Берліне. Падчас паездкі па ФРГ яе спыталі: «Як Вы здолелі захаваць пяшчоту і жаноцкасць пасля ўдзелу ў такой жорсткай вайне?». Яна адказала: «Для нас увесь сэнс вайны з фашызмам менавіта ў абароне гэтай жаноцкасці, спакойнага мацярынства, дабрабыту дзяцей, свету для новага чалавека».
У 1970-я гады выходзяць зборнікі: «У двух вымярэннях», «Я родам не з дзяцінства», «Акопная зорка», «Не бывае кахання нешчаслівай» і іншыя. У 1980 годзе — «Бабінае лета», у 1983 годзе — «Сонца — на лета». Сярод нямногіх празаічных твораў Друнінай — аповесць «Аліска» (1973), аўтабіяграфічная аповесць «З тых вяршыняў…» (1979), публіцыстыка.
Зноскі
- ↑ Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ ДРУНИНА Юлия Владимировна // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 661–663. — ISBN 5-94848-245-6
- ↑ Друнина Юлия Владимировна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 28 мая 2020.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- Нарадзіліся 10 мая
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 20 лістапада
- Памерлі ў 1991 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі 21 лістапада