Яльмар Сёдэрберг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яльмар Сёдэрберг
шведск.: Hjalmar Söderberg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 ліпеня 1869(1869-07-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 кастрычніка 1941(1941-10-14)[1][3][…] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Märta Söderberg[d]
Дзеці Tom Söderberg[d], Mikael Söderberg[d], Betty Söderberg[d] і Dora Söderberg[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, перакладчык, драматург, паэт, раманіст, рысавальнік, пісьменнік, літаратурны крытык
Гады творчасці з 1895
Мова твораў шведская мова
Прэміі
soderbergsallskapet.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яльмар Сёдэрберг (шведск.: Hjalmar Söderberg; 2 ліпеня 1869, Стакгольм — 14 кастрычніка 1941, Капенгаген) — шведскі пісьменнік.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яльмар Сёдэрберг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданняў «Гісторыі» (Historietter), ён змяшчае ў т.л. апавяданне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрберг напісаў пяць зборнікаў апавяданняў. Вяршыняй яго творчасці стаў дзённікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.

Для яго твораў характэрнае перапляценне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гуллівасці і сур’ёзнасці, пакутаў і жорсткасці, абыякавасці і прадпрымальнасці. Ён выдатна перадаў атмасферу Стакгольма і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрберга перакладзеныя амаль на 30 моваў, многія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спектаклі.

Яльмар Сёдэрберг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Генрыха Гейнэ, Гі дэ Мапасана і інш.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Hjalmar Emil Frederik Söderberg // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. а б в Сёдерберг Яльмар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]