Ян Віхерт
Выгляд
Ян Віхерт | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1737 |
Дата смерці | 1791 |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | драматург, педагог |
Тэатр |
Ян Ві́херт (2 ліпеня 1737—1791) — драматург і педагог у Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дробнамаёнткавай шляхецкай сям’і з абшараў Беларусі. У 1756—1758 гадах вучыўся ў Слуцкім калегіуме. Выкладаў рыторыку ў Бабруйскім (1758—1760) і Полацкім (1763—1765) калегіумах. Аўтар трагедый на польскай мове «Тэадор» (пастаўлена ў Пінску, 1764), «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (пастаўлена ў Бабруйску, 1768), «Белізарый» (выдадзена ў Варшаве, 1787), з сюжэтамі ўзятымі з антычнай гісторыі. У творах Віхерта выявіліся ідэі ранняга Асветніцтва.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).