Ян ван Гален

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян ван Гален
нідэрл.: Jan van Galen
Ян ван Гален
Ян ван Гален
Дата нараджэння 1604[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1653(1653-03-23)[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род войскаў Каралеўскія ваенна-марскія сілы Нідэрландаў
Гады службы 1630 - 1653
Званне шаўтбенахт(контр-адмірал)
Бітвы/войны Бітва каля Даўнса,
Першая англа-галандская вайна,
Бітва пры Ліворна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян (Ёхан) ван Гален (нідэрл.: Jan (Johan) van Galen; 1604, Эсэн — 23 сакавіка 1653, Ліворна) — галандскі флатаводзец, камадор Рэспублікі Злучаных Правінцый Нідэрландаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік бітваў з Іспаніяй у час Нідэрландскай рэвалюцыі (Васьмідзесяцігадовай вайны).

У 1630 годзе стаў капітанам, праз пяць гадоў — поўным капітанам (англ.: Post-Captain) удзельнічаў у марскіх баях з дзюнкеркскімі карсарамі.

У 1645 годзе ў чыне контр-адмірала ваяваў пад камандаваннем адмірала Вітэ дэ Віта супраць Даніі.

У 1650 годзе звольнены са службы, але ў сувязі з пачаткам першай англа-галандскай вайны, ужо 13 ліпеня 1652 года быў прызваны на службу і ўзначаліў галандскі флот у Міжземным моры.

3 жніўня таго ж года адплыў з Галандыі і 1 верасня прывёў свае караблі ў Ліворна.

Галандскі флот з 16 караблёў пад камандаваннем Яна ван Галена заблакаваў у Ліворна англійскую эскадру з 6 караблёў пад камандаваннем Генры Эплтана. Адзінай надзеяй англічан заставалася злучэнне з эскадрай Рычарда Бэдылі з 8 караблёў, якая знаходзілася каля вострава Эльба. Аднак Эплтан адплыў занадта рана, і сутыкнуўся з галандскім флотам да сустрэчы з Бэдылі. Два англійскія караблі былі захоплены, тры знішчаны, і толькі «Mary», які ішоў пад ветразямі хутчэй за галандцаў, здолеў злучыцца з Бэдылі. Калі Бэдылі сутыкнуўся з галандцамі, то праз відавочную колькасную перавагу праціўніка быў вымушаны рэціравацца.

У час бітвы пад Ліворна 14 сакавіка 1653 года Ян ван Гален атрымаў смяротнае раненне. Гарматнае ядро патрапіла яму ў правую нагу ніжэй калена. У час бітвы медыкі пад палубай ампутавалі нагу адміралу і той, нягледзячы на гэта, мужна працягваў камандаваць боем.

Памёр Ян ван Гален у Ліворна праз 10 дзён.

Перамога пад Ліворна зрабіла галандцаў гаспадарамі Міжземнамор'я, цяпер англійскі гандаль у Леванце цалкам залежаў ад іх.

У складзе яго флоту служыў малады капітан Карнеліус Тромп, які камандаваў адным з караблёў галандскага флоту ў бітве пры Ліворна.

Ё. Ван Гален быў урачыста пахаваны ў мармуровай труне ў Амстэрдаме ў царкве Ньівэ керк, месцы пахавання многіх выдатных нідэрландскіх асоб.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]