Яўген Яўгенавіч Іваноў
Яўген Яўгенавіч Іваноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (2021) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Яўген Яўгенавіч Іваноў (нар. 12 сакавіка 1967, пас. Табашар, Таджыкістан) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (2021), дацэнт (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1991), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, «Агульнае мовазнаўства. Псіхалінгвістыка. Сацыялінгвістыка», 1995).
Працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1991; факультэт замежных моў, кафедра англійскага, агульнага і славянскага мовазнаўства, з 2006 — загадчык кафедры, з 2015 — загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя мовы; параўнальнае мовазнаўства; фразеалогія славянскіх моў; лексікаграфія.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992, 2006, 2008).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускі фальклорны і літаратурны афарызм як лінгвістычны феномен: семантыка, структура, функцыянаванне : дысертацыя … доктара філалагічных навук : 10.02.01 : абаронена 07.04.2021 : зацверджана 06.10.2021 / Іваноў Яўген Яўгенавіч. — Магілёў, 2020.
- Русско-белорусский паремиологический словарь / Е. Е. Иванов, В. М. Мокиенко. — Могилев, 2007.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іваноў Яўген Яўгенавіч // Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова : Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001) : біябібліяграфічны даведнік / Я. Я. Іваноў, В. І. Рагаўцоў. — Магілёў, 2002. — С. 143—160.
- Иванов Евгений Евгеньевич // Ученые МГУ имени А. А. Кулешова : биобиблиографический справочник. — Могилев, 2013. — С. 102—104.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Сагдыйскай вобласці
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Дактары філалагічных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі