Гараскоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гараскоп, пабудаваны на 1 студзеня 2000, 00:01:00 Паўночнаамерыканскага часу, Нью-Ёрк, ЗША. (Даўгата: 074W00'23" — Шырата: 40N42'51")

Гараскоп (ад стар.-грэч.: ὥρα — прамежак часу, перыяд і стар.-грэч.: σκοπός — назіральнік) — у астралогіі — схематычная выява «ўзаемнага становішча» планет у небе на пэўны момант часу.

У старадаўніх крыніцах гараскопам таксама называўся Асцэндэнт або знак, у якім Асцэндэнт знаходзіўся (т.зв. узыходны знак). У Найноўшы час у прэсе і папулярнай літаратуры гараскопам называецца не ўзыходны знак, а знак, у якім размешчана Сонца; таксама словам гараскоп называюцца астралагічныя «прагнозы», зробленыя на аснове схематычнай выявы, згаданай вышэй.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гараскоп у відзе квадратнай дыяграмы.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Практыка складання гараскопаў з мэтай прадказання будучыні ўзнікла каля V ст. да н.э. у Месапатаміі[1], паклаўшы пачатак традыцыі гараскапічнай астралогіі, а канчаткова дактрына гараскапічнай астралогіі сфарміравалася ва II—I стст. да н.э. у эліністычным Егіпце са з'яўленнем канцэпцыі дамоў гараскопа. Гараскапічная астралогія выцесніла больш раннюю форму астралогіі — астралогію прадвесцяў, у якой пасля назірання якой-небудзь з'явы ў небе, жрацы звяраліся з запісамі пра тое, што адбывалася раней пры такіх жа з'явах, і на аснове гэтых звестак рабілі прагноз для гэтага выпадку. Класічны прыклад такой методыкі — клінапісны тэкст «Энума Ану Энліль», датаваны II тыс. да н.э.

Найстаражытнейшы з гараскопаў, які дайшоў да нашых дзён — клінапісны гараскоп з храмавых вавілонскіх архіваў, змяшчае астралагічныя даныя 29 красавіка 410 г. да н.э. Найстарэйшы з грэчаскіх гараскопаў — гараскоп каранацыі Антыёха Тэаса I Камагенскага (7 ліпеня 62 г. да н.э.), які з'яўляецца часткай манумента на вяршыні гары Німруд-Даг[1].

У розныя эпохі гараскопы маляваліся рознымі спосабамі. У ранніх месапатамскіх і грэчаскіх крыніцах адсутнічаюць графічныя выявы неба на момант складання гараскопа; адзінае выключэнне — грубая кругавая дыяграма ў папірусе першай паловы I ст. н.э. Першыя выявы гараскопаў сустракаюцца ў візантыйскіх крыніцах, дзе гараскопы прадстаўлены ў выглядзе квадратных дыяграм.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]