Жоўтая чапля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жоўтая чапля
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ardeola ralloides Scopoli, 1769

Арэал
выява

     Гнездавы арэал      Цэлы год

     Толькі ўзімку
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174864
NCBI  670334
EOL  1049020

Жоўтая чапля (Ardeola ralloides) — птушка сямейства чаплевых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Жоўтая чапля даўжынёй 40—49 см, вага 250—300 г., размах крылаў ад 71 да 80 см. Апярэнне жоўта-вохрыстага колеру. Жывот, хвост і крылы белыя. Лапы чырвоныя, дзюба зелянява-жоўтая, вяршыня дзюбы чорная. У шлюбным уборы ў птушкі на патыліцы з'яўляюцца падоўжаныя, белыя з чорнай аблямоўкай пёры. Маладыя птушкі афарбаваныя крыху цямней.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны — Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход да Казахстана, Афрыка без Сахары і Калахары, Мадагаскар.

Насяляе пералескі або групы густых і высокіх кустоў у дэльтах рэк, паміж азёрамі або рысавымі палямі, вельмі рэдка па краях трыснягу.

Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. У вельмі невялікай колькасці залятае амаль ва ўсе еўрапейскія краіны. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала; большая частка зімуе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо ў калоніі, часта з іншымі відамі чаплевых; спарадычна, таксама і адзіночна. Гэта ажурны стажок на кустах, дрэвах або на заламаным трысняг.

Яйкі (4-6) звычайна падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, свежыя — зеленавата-блакітныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.
  • Rob Hume Vögel in Europa. Dorling Kindersly Limited, London 2002, ISBN 3-8310-0430-7
  • Anne Puchta & Klaus Richarz: Steinbachs großer Vogelführer. Eugen Ulmer KG, Stuttgart 2006, ISBN 3-8001-4864-1
  • Svensson, Grant, Mullarney & Zetterström: Der neue Kosmos-Vogelführer. Franckh-Kosmos Verlags-GmbH, Stuttgart 1999, ISBN 3-440-07720-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]