Заманіха
Заманіха | |||||||||||||||
![]() Заманіха натапыраная (Oplopanax horridus) Агульны від расліны Батанічны сад Універсітэта Брытанскай Калумбіі, Ванкувер | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Заманіха, Эхінапанакс[3] (Oplopánax, Echinopánax) — хмызняк сямейства араліевыя вышынёй каля 1 м з доўгім паўзучым карэнішчам. Карэнішчы і карані заманіхі выкарыстоўваюцца ў якасці лекавага сродку.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сцябло неразгалінаванае, прамое, са светла-шэрай або светла-карычневай карой, густа пакрытае шыпамі даўжынёй да 1 см.
Лісцінкі з сэрцападобнымі пачаткамі, круглявыя, дыяметрам да 4 см, 5-7-лопасцевыя, пакрытыя невялікімі шыпамі.
Кветкі невялікія, жоўта-зялёнага колеру, у простых парасоніках. Красаванне пачынаецца ў чэрвені.
Плод каля 1 см даўжынёй, чырвонага колеру, спее ў жніўні-верасні.
Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]
Заманіха расце ў асноўным у іглічных лясах на Далёкім Усходзе, Японіі, Карэі, Кітаі, ЗША і Канадзе.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Напісанне Заманіха, Эхінапанакс у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.519
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Заманіха (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі Праверана 10 кастрычніка 2009 г.
- Заманиха // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. Праверана 14 лютага 2009 г.