Зямля Вільгельма II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зямля Вільгельма II (Антарктыда)
Зямля Вільгельма II
Зямля Вільгельма II
Зямля Вільгельма II на карце Антарктыды.

Зямля Вільгельма II (англ.: Wilhelm II Land) — частка тэрыторыі Антарктыды, якая ляжыць паміж 87°43' і 91°54' усходняй даўгаты. Абмываецца морам Дэйвіса.

Вышыня ледніковага покрыва ў паўднёвай частцы Зямлі Вільгельма II перавышае 2000 м. Свабодны ад лёду толькі размешчаны на ўзбярэжжы пагаслы вулкан Гаўсберг вышынёй 369 м.

Зямля Вільгельма II была адкрыта ў лютым 1902 нямецкай экспедыцыяй Эрыха фон Дрыгальскага і названая ў гонар імператара Германскай імперыі Вільгельма II.