Караняножкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поліфілетычная група пратыст
Amoeba proteus
Назва
Караняножкі
Статус назвы
не вядомы
ПАВЕДАМЛЕННЕ ПРА ПАМЫЛКУ
Няслушнае значэнне параметру status.
Лацінская назва
Rhizopoda
Бацькоўскі таксон
Царства ProtistaПратысты
Прадстаўнікі

Караняножкі (Rhizopoda) — прасцейшыя жывыя арганізмы.

Цела складаецца з пратаплазмы, якая утварае часовыя вырасты рознай формы (ілжывыя ножкі). Многія караняножкі маюць ракавіну або шкілет.

Падзяляюцца на 2 тыпы (амёбы і фарамініферы). Пашыраны ўсюды ў марскіх і прэсных вадаёмах і глебе. Фарамініферы з'яўляюцца пародаўтваральнымі. У выкапнёвым стане сустракаюцца з дакембрыя.

Памеры ад некалькіх мікраметраў да 3 см. Цела складаецца з паверхневага гамагеннага слоя — эктаплазмы і ўнутранага зярністага — эндаплазмы з ядром, вакуолямі і іншымі ўключэннямі. Некаторыя караняножкі маюць унутраны шкілет або ракавіну. Перамяшчаюцца і захопліваюць ежу з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподый). Размнажэняе бясполае і палаюе. Кормяцца бактэрыямі, прасцейшымі і водарасцямі.

Ёсць паразіты, узбуджальнікі інвазійных хвароб жывёл і чалавека.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Караняножкі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999. С.55