Хвошч вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хвошч вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Equisetum telmateia Ehrh., 1783

Сінонімы
Equisetum majus Gars., 1767
Падвіды
  • Equisetum telmateia braunii (Milde) Hauke
  • Equisetum telmateia telmateia Ehrh.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  17162
NCBI  3260
EOL  596756
GRIN  t:400386
IPNI  20007435-1
TPL  tro-26602014

Хвошч вялікі (Equisetum telmateia) — расліна сямейства хвашчовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая споравая расліна вышынёй 25—120 см з доўгім паўзучым галінастым карэнішчам. Сцёблы членістыя, рабрыстыя, дыморфныя. Спараносныя (веснавыя) сцёблы бурыя, тоўстыя, са стробілам даўжынёй 3—8 см і похвамі з 20—30 зубцамі; неспараносныя (летнія) — зялёныя, галінастыя, з вялікай цэнтральнай поласцю; галіны накіраваны коса ўверх.

Спараносіць у красавіку. Размнажэнне споравае і вегетатыўнае.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Барэальны атлантычна-міжземнаморскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Скандынавія, Міжземнамор’е, Каўказ, Малая Азія, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца ў адзіным ізаляваным месцазнаходжанні за ўсходняй мяжой арэала. Расце адзіночнымі экзэмплярамі і невялікімі групамі.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
  • Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 132. (руск.)