Аргенцінскае Міжрэчча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аргенцінскае Міжрэчча

Аргенцінскае Міжрэчча, або Аргенцінская Месапатамія (ісп.: Mesopotamia argentina) — геаграфічны рэгіён у Аргенціне, які ўключае правінцыі Місьёнес, Карыентэс і Энтрэ-Рыас, частку Лаплацкай нізіны. Натуральнымі межамі Месапатаміі (гэта значыць «Міжрэчча») з'яўляюцца рэкі Парана, Уругвай, Ігуасу, Сан-Антоніа і Пепіры-Гуасу.

Да гэтага часу працягваецца спрэчка аб правамернасці аб'яднання трох правінцый пад агульным геаграфічным тэрмінам, бо са старажытных часоў і да гэтага часу яны вельмі розныя ў плане культуры і традыцый.