Мікалай Фёдаравіч Гамалея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Фёдаравіч Гамалея
Дата нараджэння 5 (17) лютага 1859 ці 1859[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 сакавіка 1949(1949-03-29) ці 1949[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Q123053083?
Род дзейнасці урач, біёлаг, вірусолаг, эпідэміёлаг
Навуковая сфера мікрабіялогія, эпідэміялогія, медыцына, вірусалогія
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] і доктар навук[d]
Навуковае званне
Альма-матар Новарасійскі ўніверсітэт
Пецярбургская ваенна-медыцынская акадэмія
Навуковы кіраўнік Луі Пастэр
Вядомы як унёс значны тэарэтычны і практычны ўклад у вырашэнне праблем імунітэту, распрацаваў вучэння аб дэзінфекцыі і сістэмы яе практычнага прымянення
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Сталінская прэмія — 1943
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Фёдаравіч Гамалея (17 лютага 1859(5 лютага 1859), Адэса — 29 сакавіка 1949, Масква) — савецкі ўрач, мікрабіёлаг і эпідэміёлаг, ганаровы член АН СССР (з 1940), акадэмік АМН СССР (1945). Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Гамалея нарадзіўся ў 1859 годзе ў Адэсе, якая ў той час з’яўлялася часткай Расійскай імперыі. Скончыў Новарасійскі ўніверсітэт у Адэсе (цяпер Адэскі ўніверсітэт) у 1880 годзе і Пецярбургскую ваенна-медыцынскую акадэмію (цяпер Ваенна-медыцынская акадэмія імя С. М. Кірава) у 1883 годзе. Пазней ён стаў паважаным урачом бальніцы ў роднай Адэсе.

Мікалай Гамалея працаваў у лабараторыі Луі Пастэра ў Францыі ў 1886 годзе. Следуючы прыкладу Пастэра пасля свайго вяртання, ён далучыўся да Ільі Мечнікава ў арганізацыі Адэскай бактэрыялагічнай станцыі для вывучэння прышчэпкі супраць шаленства і для даследаванняў барацьбы супраць чумы буйной рагатай жывёлы і халеры, дзе дыягнаставаў макроту пры сухотах і падрыхтаваў вакцыну супраць сібірскай язвы[2]. Адэскі бактэрыялагічны інстытут стаў першай у Расіі бактэрыялагічнай станцыяй назіранняў.

Нягледзячы на дрэнныя ўмовы і невялікі штат супрацоўнікаў, навукоўцы змаглі дамагчыся поспеху ў высвятленні ўмоў, пры якіх прышчэпка супраць шаленства была найбольш эфектыўнай.[2] Прапанова Мікалая Гамалеі выкарыстоўваць забітых бактэрый пры прышчэпцы супраць халеры пазней была паспяхова прыменена ў шырокім маштабе.[2] Падобныя станцыі былі неўзабаве заснаваны ў Кіеве (1886), Екацерынаслаўе (1897) і Чарнігаве (1897).[3]

Пасля абароны дысертацыі ў 1892 годзе па этыялогіі халеры (апублікавана ў 1893 годзе), М. Ф. Гамалея займаў пасаду дырэктара Адэскага бактэрыялагічнага інстытута ў 18961908 гадах. Зрабіўшы даклад пра лізіс бактэрый Bacillus anthracis у 1898 годзе, Гамалея стаў першаадкрывальнікам антыцел, якія знішчаюць бактэрый, вядомыя як bacteriolysins[4].

Гамалея пачаў грамадскую кампанію па знішчэнню пацукоў, каб змагацца з чумой у Адэсе і на поўдні Расіі, і ўказаў на вош у якасці носьбіта тыфу.[5] У 19101913 гадах Гамалея рэдагаваў часопіс «Гігіена і санітарыя».[4]

У апошніх сваіх працах, у ліку якіх арганізацыя паставак і размеркавання прышчэпак супраць воспы для Чырвонай Арміі, М. Ф. Гамалея зрабіў крок да магчымай ліквідацыі воспы ў СССР.[6]

Гамалея памёр у Маскве ў 1949 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка СССР, 1959

Мікалай Фёдаравіч Гамалея — аўтар больш за 300 навуковых прац, значная частка якіх прысвечана праблематыцы шаленства і халеры.

Канверт, прысвечаны 150-годдзю М. Ф. Гамалеі. Пошта Украіны. 2009

У 19541956 гадах было выдадзена шасцітомны збор навуковых прац М. Ф. Гамалеі.

Стваральнік і актыўны папулярызатар так званага інтэнсіўнага метаду прышчэпкі — ён распрацаваў і ўжыў на практыцы план мерапрыемстваў па барацьбе з эпідэміямі на месцах. На практыцы актыўна змагаўся з эпідэміямі чумы ў Адэсе, халеры на Данбасе, у Закаўказзе і ў Паволжы, сыпнога тыфу ў Санкт-Пецярбургу.

У 1888 годзе Гамалея адкрыў халерападобны птушыны вібрыён (мечнікаўскі вібрыён) — ўзбуджальніка халерападобнага захворвання птушак і зрабіў процівахалерную вакцыну. У 18941896 гадах Гамалея апісаў з’яву так званага гетэрамарфізму бактэрый. М.Гамалея ўпершыню прапанаваў палажэнне аб існаванні схаваных формаў інфекцыі. Яшчэ ў 1899 годзе вучоны выказаў меркаванне аб «нябачных мікробах» — узбуджальнікаў раку. Віруснай тэорыі раку ён прытрымліваўся да канца свайго жыцця.

М. Ф. Гамалея адным з першых вызначыў эпідэміялагічнае значэнне дэзынфекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з халерай і дэратызацыйных — у барацьбе з чумой. Грунтуючыся на вопыце барацьбы з паразітарнымі тыфамі ў начлежках дамах Пецярбурга, ён упершыню паказаў вядучую ролю дэзынсекцыйных мерапрыемстваў у барацьбе з вашывасцю пры гэтых інфекцыях, вывучаў дзеянне некаторых дэзынфекцыйных сродкаў і іх эфектыўнасць. Для яго ўжо ў той час стала яснай роля мух у перадачы кішачных інфекцый і неабходнасць узмоцненай барацьбы з імі. Ён таксама паказаў ролю грызуноў у распаўсюджванні чумы і неабходнасць абавязковага вынішчэння іх ва ўсіх выпадках.

Зноскі

  1. а б Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. а б в Zalkind, Semyon (2001). Ilya Mechnikov: His Life and Work. Honolulu, Hawaii: University Press of the Pacific. pp. 96-98. ISBN 978-0-89875-622-7.
  3. Melikishvili, Alexander (2006). «Genesis of the Anti-Plague System: The Tsarist Period». Critical Reviews in Microbiology 32, pp. 19-31. ISSN 1040-841X.
  4. а б Melikishvili, Alexander (2008). «Annex: Biosketches of Scientists and Other Public Figures Who Played Important Roles in the Evolution of Tsarist Russia’s Anti-Plague System». In Sonia Ben Ouagrham-Gormley, Alexander Melikishvili, and Raymond A. Zilinskas, The Soviet Anti-Plague System, James Martin Center for Nonproliferation Studies. Retrieved 26 February 2011.
  5. Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 222. ISBN 0-8369-2818-0.
  6. Podolsky, Edward (1972). Red Miracle: The Story of Soviet Medicine. New York: Beechhurst Press. p. 224. ISBN 0-8369-2818-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]