Морула

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раннія стадыі эмбрыянальнага развіцця: 1 — морула, 2 — бластула

Мо́рула (лац.: morula — шаўкоўніца) — гэта стадыя ранняга эмбрыянальнага развіцця зародка, якая пачынаецца з завяршэннем драбнення зіготы. Клеткі морулы падзяляюцца гомабластычна. Пасля некалькіх дзяленняў клеткі зародка фарміруюць шарападобную структуру, які нагадвае ягаду шаўкоўніцы.

У далейшым унутры зародка з'яўляецца поласць — бластацэль. Гэты этап развіцця завецца бластула.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]