Гелацкі манастыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гелацкі манастыр

Гелацкі манастыр Багародзіцы блізу Кутаісі (груз. გელათის მონასტერი) — найбольш значны сярэднявечны манастыр у Грузіі. Цэнтр царкоўнага і культурнага жыцця, рэзідэнцыя Каталікоса з 2-й паловы XVI стагоддзя да 1814 года, помнік Сусветнай спадчыны (1994).

Манастыр быў заснаваны царом Давідам IV Будаўніком у 1106 годзе і стаў яго пахавальняй. Саборная царква будавалася да 1125 года і яшчэ пяць гадоў ўпрыгожвалася мазаікамі. У той час манастыр быў месцазнаходжаннем Гелацкай акадэміі.

У XIII стагоддзі да манастырскага ансамбля дабудавалі цэрквы св. Мікалая і св. Георгія, а таксама трох'ярусную званіцу. У манастыры захоўвалася нямала каштоўных абразоў і прадметаў прыкладнога мастацтва; у савецкі час яны былі канфіскаваныя і размеркаваны па музеях.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]