Гладкія цягліцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гладкамышачная тканка, гематаксілін-эазін.

Гла́дкія цяглі́цы, або Гла́дкія мы́шцы, або Гла́дкія му́скулы, або Міжво́льныя цяглі́цы, або Міжво́льныя мы́шцы, або Міжво́льныя му́скулы — скарачальная тканка, якая складаецца, у адрозненне ад папярочнапаласатых цягліц, з клетак (а не сімпластаў). У бесхрыбтовых (акрамя ўсіх членістаногіх і асобных прадстаўнікоў іншых груп) гладкія мышцы ўтвараюць ўсю мускулатуру цела; у хрыбтовых - уваходзяць у склад абалонак унутраных органаў: кішэчніка, крывяносных сасудаў, дыхальных шляхоў, вылучальных і палавых органаў, а таксама шматлікіх залоз. Клеткі гладкіх мышцаў у бесхрыбтовых разнастайныя па форме і будове; у пазваночных пераважна верацёнападобныя, моцна выцягнутыя, з палачкападобным ядром, даўжыня 50-250 мкм, у матцы цяжарных жывёл - да 500 мкм; акружаны валокнамі злучальнай тканкі, якія ўтвараюць шчыльны футарал. Скарачальны матэрыял - протафібрылы - звычайна размяшчаецца ў цытаплазме ізалявана; толькі ў некаторых жывёл яны сабраны ў пучкі - міяфібрылы. У гладкіх мышцах знойдзеныя ўсе тры віды скарачальнага бялку - акцін, міязін.