Клаўдзіа Гуджэроці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці
Claudio Gugerotti
Архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці
Герб
Сцяг6-ы Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь
15 ліпеня 2011 — 13 лістапада 2015
Царква Каталіцкая царква
Папярэднік Архібіскуп Марцін Відавіч
Пераемнік Габар Пінтэр
Апостальскі нунцый у Азербайджане, Арменіі і Грузіі
2001 — 2011
Папярэднік Петэр Штэфан Цыбрыген
Тытулярны біскуп Равела
Папярэднік Ганс Швемер

Дзейнасць каталіцкі святар, дыпламат, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 7 кастрычніка 1955(1955-10-07) (68 гадоў)
Прыняцце свяшчэннага сану 29 мая 1982
Епіскапская хіратонія 6 студзеня 2002

Узнагароды
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Кавалер ордэна Гонару (Грузія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Эксцэленцыя Кла́ўдзіа Гуджэро́ці (7 кастрычніка 1955, Верона, Італія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Равела, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Cкончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце Св. Ансельма ў Рыме.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982.

Выкладаў у Тэалагічным каледжы Святога Зянона, Інстытуце экуменічных студый «Сан-Бернардзіна», універсітэтах Венецыі, Падуі і Рыма, Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Папскага ўсходняга інстытута. Аўтар некалькіх кніг і даследаванняў па ўсходняй хрысціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.

У 1985 паступіў на служэнне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў, быў сакратаром кардынала Акіле Сільвестрыні.

7 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Арменіі і Грузіі, узведзены ў званне тытулярнага біскупа Равела. 13 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азербайджане.

Біскупская хіратонія адбылася 6 студзеня 2002 ў Саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Галоўным кансекратарам быў Папа Ян Павел II.

15 ліпеня 2011 прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 31 жніўня 2014 года, падчас святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Часлава Сіповіча, у Друі Апостальскі Нунцый упершыню прамаўляў па-беларуску, а таксама прасіў прабачэння за тое, што Касцёл не заўсёды паважаў і шанаваў беларускую мову і народ[1].

1 лістапада 2014 года, ва ўрачыстасць Усіх Святых, архібіскуп наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, дзе ўсклаў вянкі і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр[2]. 13 лістапада 2015 года прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне[3]. Развітальная служба з удзелам К. Гуджэроці адбылася 12 снежня 2015 года[4].

15 снежня 2015 ён прыбыў як Апостальскі нунцый ва Украіну[5]. У ліпені 2020 года прызначаны Апостальскім нункцыем у Вялікабрытаніі[6]. У лістападзе 2022 года прызначаны прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў[7].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]