Рух недалучэння

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны Руху недалучэння

Рух недалучэння (англ.: Non-Aligned Movement) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае 120 дзяржаў свету на прынцыпах няўдзелу ў ваенных блоках (пад якімі на момант заснавання арганізацыі меліся на ўвазе, перш за ўсё — НАТА і Варшаўскі дагавор, а таксама Багдадскі пакт, СЕАТА, АНЗЮС і да т.п.).

Рух недалучэння афіцыйна створаны 25 дзяржавамі на Бялградскай канферэнцыі ў верасні 1961 года. Стварэнню Руху папярэднічалі Бандунгская канферэнцыя 1955 года і трохбаковыя кансультацыі Іосіпа Броз Ціта, Гамаля Абдэль Насера і Джавахарлала Неру ў 1956 годзе.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На жнівень 2012 года налічвае 120 дзяржаў, у тым ліку 1 еўрапейскую — Беларусь, 37 азіяцкіх, 53 афрыканскіх, 26 амерыканскіх, 3 акіянічных[1].

Статус назіральнікаў маюць 17 краін: Арменія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Коста-Рыка, Мексіка, Парагвай, Сальвадор, Сербія, Чарнагорыя (статус пасля падзелу дзяржавы не перааформлены), Таджыкістан, Украіна, Уругвай, Харватыя. Такі ж статус маюць 5 міжнародных і 2 нацыянальна-вызваленчыя арганізацыі: ААН, Афрыканскі саюз, Ліга арабскіх дзяржаў, Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва, АСНАА, Канакскі сацыялістычны фронт народнага вызвалення (Новая Каледонія), Новы рух за незалежнасць Пуэрта-Рыка.

На 14-й канферэнцыі ў Гаване (верасень 2006) у склад Руху прыняты дзве дзяржавы: Гаіці і Сент-Кітс і Невіс, колькасць краін — удзельнікаў Руху дасягнула 118.

Праблема прыняцця рашэнняў[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што асноўная ідэя Руху недалучэння — адмова ад удзелу ў ваенных блоках, перад удзельнікамі Руху рэгулярна паўстае неабходнасць выпрацоўкі агульнай пазіцыі па тых ці іншых канфліктах. У большасці выпадкаў у Руху няма адзінства ў падыходах адносна канфліктаў.

Падзеі апошняга дзесяцігоддзя ў сусветнай геапалітыцы сталі прычынай розных адносін і падыходаў да адных і тых жа праблемам з боку краін-удзельніц Руху, чаго не назіралася яшчэ ў недалёкім мінулым. Існуюць як краіны-прыхільнікі нейкіх рэвалюцыйных змен і палітычных працэсаў на Блізкім Усходзе, так і праціўнікі. Усё гэта — падзел і розныя падыходы — адбіваецца на працы самітаў Руху недалучэння.

Так, на саміце Руху недалучэння ў Тэгеране разгарэўся егіпецка-сірыйскі скандал, выкліканы выступленнем прэзідэнта Егіпта Махамеда Мурсі, падчас якога дэлегацыя Сірыі пакінула залу паседжанняў. Егіпецкі лідар ахарактарызаваў урад Сірыі як «рэпрэсіўны» і заклікаў да мірнага ўсталявання дэмакратычнага рэжыму ў гэтай краіне, а іранскі дыпламат прапанаваў сваю краіну ў якасці міратворца[2].

Краіны-члены[правіць | правіць зыходнік]

  1.  Азербайджан[3]
  2.  Алжыр
  3.  Ангола
  4.  Антыгуа і Барбуда
  5.  Афганістан
  6.  Багамы
  7.  Бангладэш
  8.  Барбадас
  9.  Бахрэйн
  10.  Беларусь
  11.  Беліз
  1.  Бенін
  2.  Балівія
  3.  Батсвана
  4.  Бруней
  5.  Буркіна-Фасо
  6.  Бурундзі
  7.  Бутан
  8.  Вануату
  9.  Венесуэла
  10.  Усходні Тымор
  11.  В’етнам
  12.  Габон
  13.  Гаіці
  14.  Гаяна
  15.  Гамбія
  16.  Гана
  17.  Гватэмала
  18.  Гвінея
  19.  Гвінея-Бісау
  20.  Гандурас
  21.  Грэнада
  22.  Джыбуці
  23.  Дамініка
  24.  Дамініканская Рэспубліка
  25.  Егіпет
  26.  Замбія
  27.  Зімбабвэ
  28.  Індыя
  29.  Інданезія
  30.  Іарданія
  31.  Ірак
  32.  Іран
  33.  Емен
  34.  Каба-Вердэ
  35.  Камбоджа
  36.  Камерун
  37.  Катар
  38.  Кенія
  39.  КНДР
  40.  Калумбія
  41.  Каморы
  42.  ДР Конга
  43.  Рэспубліка Конга
  44.  Кот-д’Івуар
  45.  Куба
  46.  Кувейт
  47.  Лаос
  48.  Лесота
  49.  Ліберыя
  50.  Ліван
  51.  Лівія
  52.  Маўрыкій
  53.  Маўрытанія
  54.  Мадагаскар
  55.  Малаві
  56.  Малайзія
  57.  Малі
  58.  Мальдывы
  59.  Марока
  60.  Мазамбік
  61.  Манголія
  62.  М’янма
  63.  Намібія
  64.  Непал
  65.  Нігер
  66.  Нігерыя
  67.  Нікарагуа
  68.  ААЭ
  69.  Аман
  70.  Пакістан
  71.  Панама
  72.  Папуа — Новая Гвінея
  73.  Перу
  74.  Руанда
  75.  Сан-Тамэ і Прынсіпі
  76.  Саудаўская Аравія
  77.  Эсваціні
  78.  Сейшэльскія Астравы
  79.  Сенегал
  80.  Сент-Вінсент і Грэнадзіны
  81.  Сент-Кітс і Невіс
  82.  Сент-Люсія
  83.  Сінгапур
  84.  Сірыя
  85.  Самалі
  86.  Судан
  87.  Сурынам
  88.  Сьера-Леонэ
  89.  Тайланд
  90.  Танзанія
  91.  Тога
  92.  Трынідад і Табага
  93.  Туніс
  94.  Туркменістан
  95.  Уганда
  96.  Узбекістан
  97.  Фіджы
  98.  Філіпіны
  99.  ЦАР
  100.  Чад
  101.  Чылі
  102.  Шры-Ланка
  103.  Эквадор
  104.  Экватарыяльная Гвінея
  105.  Эрытрэя
  106.  Эфіопія
  107.  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  108.  Ямайка

Назіральнікі[4][правіць | правіць зыходнік]

Былыя члены[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыі Рухі недалучэння на вышэйшым узроўні («саміты»):

  1. Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Бялград, Югаславія, 1-6 верасня 1961
  2. Егіпет Каір, ААР, 5-10 кастрычніка 1964
  3. Замбія Лусака, Замбія, 8-10 верасня 1970
  4. Алжыр Алжыр, Алжыр, 5-9 верасня 1973
  5. Шры-Ланка Каломба, Шры-Ланка, 16-19 жніўня 1976
  6. Куба Гавана, Куба, 3-9 верасня 1979
  7. Індыя Нью-Дэлі, Індыя, 7-12 сакавіка 1983
  8. Зімбабвэ Харарэ, Зімбабвэ, 1-6 верасня 1986
  9. Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Бялград, Югаславія, 4-7 верасня 1989
  10. Інданезія Джакарта, Інданезія, 1-7 верасня 1992
  11. Калумбія Картахена, Калумбія 18-20 кастрычніка 1995
  12. Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Дурбан, ПАР 2-3 верасня 1998
  13. Малайзія Куала-Лумпур, Малайзія, 20-25 лютага 2003
  14. Куба Гавана, Куба, 11-16 верасня 2006
  15. Егіпет Шарм-эш-Шэйх, Егіпет, 15-16 ліпеня 2009
  16. Іран Тэгеран, Іран, 26-31 жніўня 2012

Краіна-гаспадыня чарговай канферэнцыі ў асобе главы дзяржавы або ўрада становіцца старшынёй Руху на наступны тры гады.

7-я канферэнцыя павінна была прайсці ў 1982 годзе ў Багдадзе, але была адкладзена і перанесена ў Нью-Дэлі з-за пачатку ірана-іракскай вайны ў верасні 1980 года. 16-я канферэнцыя павінна была прайсці ў Рамале, але была адменена з-за адмовы ў выдачы віз прадстаўнікам некалькіх краін з боку Ізраіля.[5]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]