Леанід Пятровіч Цітоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Пятровіч Цітоў
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1946(1946-10-03) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мікрабіёлаг, імунолаг, урач, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1991)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Леанід Пятровіч Цітоў (нар. 3 кастрычніка 1946 ў в. Міхайлавічы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі навуковец ў галіне медыцынскай мікрабіялогіі і імуналогіі, доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (1993), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[2]; член-карэспандэнт з 2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і ветэрынарнага ўрача. З залатым медалём скончыў Маслакоўскую сярэднею школу Горацкага раёна. У 1975 г. з адзнакай скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і паступіў у аспірантуру пры кафедры мікрабіялогіі МДМІ.

У 1978 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата медыцынск іх навук на тэму «Вывучэнне гумаральных фактараў натуральнага імунітэту ў хворых першасна хранічным іінфекцыям і дыхальных шляхоў».

У 1986 г. абраны дацэнтам па спецыяльнасці імуналогія, а ў 1988 г. — загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі, імуналогіі МДМІ.

У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук на тэму «Фізіялагічныя і паталагічныя заканамернасці функцыянавання сістэмы камлементу» па спецыяльнасці «Клінічная імуналогія і алергалогія». У 1993 годзе прысвоена званне прафесара.

З 1995 года па 2009 год Л. П. Цітоў працаваў дырэктарам НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Пад яго кіраўніцтвам была абгрунтавана стратэгія развіцця новага навуковага напрамкa — медыцынскай біятэхналогіі на аснове дасягненняў малекулярнай біялогіі, геномікі і пратэёмікі. З мэтай яе рэалізацы і была распрацавана канцэпцыя дзяржаўнай навукова — тэхнічнай праграмы «Інфекцыйныя хваробы і медыцынскія біятэхналогіі» (1996—2005 гг.).

У цяперашні час — гэта праграмы «Інфекцыйныя захворванн і і мікробы» (2006—2010 гг.), aрыентаваная на стварэнне і ўкараненне ў практыку аховы здароўя айчынных інавацыйных біятэхналогій новых пакаленняў. У 2009 годзе сумесна з НДІ мікрабіялогіі НАН Беларусі была сфарміравана новая міждзяржаўная праграма «Інавацыйныя біятэхналогіі» краін ЕўрАзЭС, якая спрыяе развіццю біятэхналогіі ў рамках гэтай арганізацыі.

У 2000 г. ў структуры НДІ ЭМ была арганізавана новая лабараторыя клінічнай іэксперыментальнай мікрабіялогіі, савет па абароне дысертацый у гал іне эп ідэм іялогіі і вірусалогіі, нацыянальны референс цэнтры па грыпу, поліяміеліту, дыфтэрыі, маніторынгу рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да процівомікробным прэпаратаў, інвазівным бактэрыяльным захворванням. Ён актыўна супрацоўнічае з рэгіянальнымі цэнтрамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

З 2009 г. Л. П. Цітоў з’яўляецца загадчыкам лабараторыі клінічнай і эксперыментальнай мікрабіялогіі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, а таксама прафесарам кафедры мікрабіялогіі з вірусалогіі і імуналогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Уклад у навуку[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні Л. П. Цітова прысвечаны біялогіі, малекулярнай генетыцы і геноміцы патагенных і ўмоўна-патагенных мікраарганізмаў, клетачна — малекулярных механізмаў проціваінфекцыйонага і проціпухліннага імунітэту, ўплыву іанізуючага выпраменьвання на імунную сістэму чалавека, распрацоўцы метадаў і прэпаратаў для дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных і імунапаталагічных станаў, рэзістэнтнасці мікраарганізмаў да антыбактэрыйных сродкаў.

Упершыню ў былым СССР ім праведзены даследаванні ролі сістэмы камлементу ў патагенезе хранічных інфекцый і другасных імунадэфіцытных станаў, аутоіммунных і алергічных захворванняў, распрацаваны і ўкаранёны ў практыку аховы здароўя метады ацэнкі фактараў натуральнага імунітэту і спецыфічнай іммунарэакціўнасці арганізма на анамнестычныя бактэрыяльныя антыгены і мітагены.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе ім прапанаваны адмысловы раздзел па вывучэнню функцыі імуннай сістэмы ў дзяржаўную праграму ліквідацыі медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Пры Цэнтральнай навукова -даследчай лабараторыі МДМІ ў 1986 г. была арганізавана навуковая лабараторыя імуналогіі дзіцячага ўзросту з мэтай вывучэння ўплыву малых доз радыяцыі на імунную сістэму дзіцячага насельніцтва краіны. Ён з калегамі усталяваў спектр і глыбіню малекулярна — клеткавых парушэнняў імуннай сістэмы дзяцей у першыя тыдні/ месяцы пасля Чарнобыльскай аварыі і ў аддалены перыяд (1986—2008 гг.), пашкоджанні ДНК лімфацытаў. На падставе атрыманых дадзеных і назіранняў высунуў гіпотэзу фарміравання ў дзяцей радыяцыйна — індукаванага Т-клетачнага імунадэфіцыту.

Аўтар больш за 700 навуковых прац. Апублікаваў 23 метадычных рэкамендацый, пад яго рэдакцыяй выдадзены 31 зборнік навуковых прац. Мае 28 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Акадэмік НАН Беларусі.
  • Акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
  • Акадэмік Расійскай акадэміі медыка -тэхнічных навук.
  • Сябр рэдакцыйных саветаў навуковых часопісаў Беларусі: «Ахова здароўя», «Весткі НАН Беларусі, серыя медыцынскіх навук», Медыцына".

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Л. П. Цітову належыць ініцыятыва стварэння іммуналагічнай службы практычнай аховы здароўя ў Беларусі.
  • Больш за 15 гадоў ён з’яўляўся галоўным імуналогам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  • З’яўляецца адным з ініцыятараў стварэння Рэспубліканскага навуковага таварыства імунолагаў іалерголагаў, з 1986 па 2000 г. быў яго старшынёй.
  • З 1995 г. і па ц. ч. узначальвае Беларускае навуковае медыцынскае таварыства эпідэміёлагаў, мікрабіёлагаў і паразітолагаў.
  • З 1986 г. — старшыня савета па абароне дысертацый пры БДМУ .

Міжнароднае прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • З 2000 г. — прадстаўнік Федэрацыі еўрапейскай мікрабіялагічных таварыстваў (FEMS) у Беларусі.
  • У 1994 г. у якасці эксперта ўдзельнічаў у працы міжнароднай камісіі па вывучэнні медыцынскіх наступстваў найбуйнейшай у свеце аварыі на хімічным заводзе ў г. Бхопал (Індыя).
  • У 2003 г. абраны ганаровым прафесарам Амерыканскага каледжа алергіі, астмы і імуналогіі (ACAAI).
  • Сябра Еўрапейскай акадэміі алергалогіі і клінічнай імуналогі і (EAACI).
  • Сябра Еўрапейскай федэрацыі імуналагічных таварыстваў (EFIS).
  • Старшыня каардынацыйнага савета краін СНД па маніторынгу рэзістэнтнасці бактэрый да антыбіётыкаў.
  • Сябра рэдакцыйных саветаў шэрагу міжнародных часопісаў: Health (CША), Journal of Medіcal Mіcrobіology (Іран), Central European Journal of Immunology (Польшча), Мікрабіялогіі, эпідэміялогіі і іммунабіялогіі (Расія), Праблемы вірусалогіі (Расія).

Навуковая школа[правіць | правіць зыходнік]

Падрыхтавана 9 дактароў і 37 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Двое з іх замежныя грамадзяне.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Медаль «За доблесную працу».
  • Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
  • Ганаровая Грамата НАН Беларусі.
  • Ганаровая Грамата Міністэрства аховы здароўя.
  • Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
  • Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).
  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Слоўнік па агульнай i медыцынскай вірусалогii/в соавт.-Мн.: 1995.
  • Анаэробная инфекция: этиология, патогенез, антибиотикотерапия.- Мн.: 1998.
  • Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека/в соавт. — Мн.:2002.
  • Иммунология: Терминологический словарь. — Мн.: 2004.
  • Иммунология: терминологической словарь. — М.: 2008.
  • Вирусология: терминологический словарь. — Мн.: 2009.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Титов Леонид Петрович: Библиография: 1972—2006. — Мн.: 2006.
  • Титов Леонид Петрович //Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3 -х книгах. Книга 1. Учёные-земляки.- Горки. С.22-27.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008.
  • Национальная Академия наук Беларуси : персональный состав. — Минск, 2003.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]