Супарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Су́парт[1] (англ.: support, ад лат. supporto — падтрымліваю) — рухомы вузел металарэзнага або дрэваапрацоўчага станка, прызначаны для мацавання і перамяшчэння рэзальных інструментаў адносна апрацоўваемых дэталяў.

Супарт такарнага станка

Паводле віду апрацоўкі супарты: такарныя, шліфавальныя і інш.

Паводле тыпу мацавання інструментаў: разцовыя, рэвальверныя (на супарце мацуецца рэвальверная галоўка).

Паводле месцазнаходжання на станку: пярэднія, верхнія і інш.

Паводле напрамку руху: падоўжныя, папярочныя, вагаючыеся, універсальныя.

Якасць і жорсткасць супарта ў значнай меры вызначае дакладнасць станка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]