Люк Мантанье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люк Мантанье
фр.: Luc Antoine Montagnier
Дата нараджэння 18 жніўня 1932(1932-08-18)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лютага 2022(2022-02-08)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Dorothea Ackerman[d][12]
Дзеці Jean-Luc Montagnier[d][12][13], Francine Montagnier[d][13] і Anne-Marie Montagnier[d][13]
Род дзейнасці біёлаг, вірусолаг, даследчык, прафесар, малекулярны біёлаг
Навуковая сфера вірусалогія[14], малекулярная біялогія[14], immunobiology[d][14], immunodeficiency[d][14] і Вірус імунадэфіцыту чалавека[14]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Commander of the National Order of Merit

Прафесар-эмерыт

вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна камандор ордэна Ганаровага Легіёна афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

сярэбраны медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1973)

Бронзавы медаль Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў[d] (1963, 1964)

прэмія прынцэсы Астурыйскай за дасягненні ў навуковых і тэхнічных даследаваннях[d] (2000)

прэмія Ласкера — Дэбейкі за клінічныя медыцынскія даследаванні[d] (1986)

міжнародная прэмія Фонда Гайрднера (1987)

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне

Міжнародная прэмія караля Фейсала ў галіне медыцыны[d] (1993)

Прэмія Кёрбера[d] (1986)

прэмія Шэеле[d] (1986)

Dr A.H. Heineken Prize for Medicine[d] (1994)

Нацыянальная Зала славы вынаходнікаў[d] (2004)

Прэмія Японіі[d] (1988)

член Еўрапейскай арганізацыі малекулярнай біялогіі[d]

honorary doctor of Saint Joseph University[d] (2011)

ганаровы доктар Балонскага ўніверсітэта[d] (1989)

ганаровы доктар Універсітэта імя Бар-Ілана[d] (2011)

Honorary doctor of the University of Liège[d]

honorary doctor of the Aristotle University of Thessaloniki[d]

ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта[d]

ганаровы доктар Універсітэта Лаваля[d]

honorary doctor of the University of Bucharest[d]

ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта[d]

Louis-Jeantet Prize for Medicine[d] (1986)

прэмія фонду Уорэна Альперта[d] (1997)

Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Люк Антуан Мантанье (фр.: Luc Antoine Montagnier; 18 жніўня 1932, Шабры, Францыя — 8 лютага 2022, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі вірусолаг, кавалер ордэна Ганаровага легіёна, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года, якую ён падзяліў з Харальдам цур Хаузенам і Франсуазай Барэ-Сінусі. Разам з Барэ-Сінусі адкрыў ў 1983 годзе рэтравірус ВІЧ, які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту ў чалавека.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 жніўня 1932 года ў горадзе Шабры каля Тура ў сям’і бухгалтара. Яго бацька быў энтузіястам навукі і па выхадных займаўся эксперыментаваннямі ў склепе ўласнага дома. Мантанье скончыў каледж Шатэеро і ў 1953 годзе скончыў Універсітэт Пуацье, дзе атрымаў эквівалент бакалаўра ў натуральных навуках. Праз два гады ён скончыў Універсітэт Парыжа са ступенню магістра. Затым ён працаваў асістэнтам на факультэце навук у Сарбоне і выкладаў на кафедры фізіялогіі, дзе ў 1960 годзе абараніў дысертацыю. У тым жа годзе Мантанье атрымаў пасаду ў Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS), але вырашыў паехаць у Вялікабрытанію на навуковую стажыроўку, дзе працаваў тры з паловай гады ў Карсхэлтане.

Разам з Сандэрсам Мантанье вывучаў вірусную РНК і выявіў, што ў выніку рэплікацыі адналанцуговай РНК можа ўтварацца двухланцуговая. Гэта з’яўляецца неабходным крокам у наступнай адваротнай транскрыпцыі і ўтварэнні ДНК, што дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў генны матэрыял клеткі гаспадара. Гэта з’явілася важным адкрыццём вірусалогіі таго часу.

З 1963 па 1965 Мантанье працаваў у Інстытуце вірусалогіі ў Глазга (Шатландыя) з Янам Мак-Ферсанам, дзе ў 1964 годзе выявіў, што агар, гелепадобны эктракт з чырвоных водарасцей, з’яўляецца выдатным субстратам для культывавання ракавых клетак. Гэтая методыка стала класічнай у даследаваннях анкагенаў і клетачнай трансфармацыі.

У 19651972 гадах Мантанье быў дырэктарам лабараторыі ў Інстытуце радыя (цяпер Інстытут Кюры). У 1972 годзе ён заснаваў і стаў дырэктарам аддзела віруснай анкалогіі ў Інстытуце Пастэра.

Асноўным навуковым напрамкам Мантанье стала даследаванне рэтравірусаў як патэнцыйнай прычыны развіцця рака. Рэтравірусы, якія ўтрымліваюць сваю генетычную інфармацыю ў выглядзе РНК, утрымліваюць фермент зваротную транскрыптазу, якая сінтэзуе ДНК з РНК. Гэта дазваляе вірусу ўбудоўвацца ў клетку гаспадара, але для ўласнага размнажэння вірус прымушае клетку гаспадара праліферыроваць, выклікаючы ўтварэнне злаякаснай пухліны. Акрамя гэтага, Мантанье ў супрацоўніцтве з Эдвардам дэ Меерам і Жаклін дэ Меер вылучыў іРНК інтэрферону, які з’яўляецца першым процівірусным бар’ерам арганізма. У далейшым гэта дазволіла пракланаваць гены інтэрферонаў і атрымаць іх у колькасцi, дастатковай для іх даследавання.

У 1983 годзе Мантанье і калегі апублікавалі працу, у якой расшыфравалі новы вірус, названы імі LAV («вірус, асацыяваны з лімфадэнапатыяй»), пазней названы HIV (ВІЧ). За гэта Мантанье і яго калега Барэ-Сінусі ў 2008 годзе атрымалі Нобелеўскую прэмію па медыцыне. Аднак гэта прысуджэнне выклікала рознагалоссі ў навуковай супольнасці, бо адначасова і незалежна з французскай групай вірус быў адкрыты амерыканцам Робертам Гало.

Памёр 8 лютага 2022 года[26].

Зноскі

  1. http://www.nndb.com/people/530/000176999/
  2. Luc Montagnier // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Le professeur Luc Montagnier est mort / D. Alfon — 2022. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767 Праверана 10 лютага 2022.
  4. Cousin M. Le professeur Luc Montagnier, prix Nobel de médecine, est décédéSchibsted, 2022. — ISSN 1632-1022 Праверана 10 лютага 2022.
  5. https://www.knaw.nl/en/awards/laureaten-en/dr-a-h-heinekenprijs-voor-de-geneeskunde/luc-montagnier-1933-frankrijk
  6. http://www.prnewswire.com/news-releases/nobel-prize-winner-to-address-cam-medical-conference-in-virginia-146817865.html
  7. Le professeur Luc Montagnier est mort — 2022. Праверана 10 лютага 2022.
  8. Fichier des personnes décédées Праверана 13 сакавіка 2022.
  9. https://www.francesoir.fr/societe-sante/hommage-au-pr-montagnier
  10. http://www.nytimes.com/1992/07/22/world/doctors-find-aids-like-disease-without-hiv-virus-is-growing.html
  11. http://www.nytimes.com/2012/03/12/world/asia/12iht-educlede12.html?pagewanted=all
  12. а б https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/nobel-laureate-luc-montagnier-dead/2022/02/10/e317c046-b6d5-11e8-94eb-3bd52dfe917b_story.html
  13. а б в https://elpais.com/diario/2008/10/12/sociedad/1223762403_850215.html
  14. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  15. https://www.ladepeche.fr/2021/11/29/lepidemie-de-sida-en-dix-dates-cles-9959498.php
  16. https://www.cnrs.fr/fr/personne/luc-montagnier
  17. а б в г д е https://www.nndb.com/people/530/000176999/
  18. а б https://www.lanouvellerepublique.fr/chatellerault/chatellerault-le-college-descartes-sera-reconstruit
  19. https://www.academie-sciences.fr/fr/Liste-des-membres-de-l-Academie-des-sciences-/-M/luc-montagnier.html
  20. https://members.euro-acad.eu/#memberList
  21. https://people.embo.org/profile/luc-montagnier
  22. https://www.ae-info.org/ae/User/Montagnier_Luc
  23. https://acamedbai.org.ar/2017/integrantes/
  24. https://www.academie-medecine.fr/communique-commun-des-academies-de-medecine-et-de-pharmacie-sur-les-propos-de-luc-montagnier-sur-les-vaccinations/
  25. https://www.lhistoire.fr/le-comité-audin-les-intellectuels-contre-la-torture-en-algérie
  26. Во Франции умер нобелевский лауреат Люк Монтанье, открывший ВИЧ